scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

Дзеепрыслоўі на «-(ў)шы» ў беларускіх народных гаворках

Ю. Ф. Мацкевич; Е. И. Грынавецкене

Full text

LIETUVIŲ KALBOTYROS KLAUSIMAI, XXX (1993) PERIFERINĖS LIETUVIŲ KALBOS TARMĖS Ю. Ф. МАЦКЕВІЧ, Е. И. ГРЫНАВЕЦКЕНЕ ДЗЕЕПРЫСЛОЎІ НА –(У)ШЫ Ў БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГАВОРКАХ У дыялектнай картатэцы “Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча” знаходзіцца нямала да гэтага часу яшчэ не выкарыстанага матэрыялу, у якім шырока адлюстроўваюцца ўжыванне і функцыі дзеепрыслоўных зваротаў прошлага часу з суфіксам -(ў)шы. Усе яны ўтвораны ад пераходных і непераходных дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання (у тым ліку і ад зваротных, а таксама – з адмоўем не-). У залежнасці ад функцыянальнай спецыфікі яны падзяляюцца на тры групы, якія адрозніваюцца адна ад адной асаблівасцямі свайго ўтварэння. Да першай групы адносіцца звароты на -(ў)шы, якія ўжываюцца ў функцыі выказніка без дзеяслоўнай звязкі ёсць. Яны абазначаюць вынік прошлага дзеяння, вынік якога працягваецца ў сучасным, напр.: Кудры аброшыў травой. Кудзеляны (Kudelionys) Шальч.; Нас муж'мі добрымі Бог адзяліўшы. Малі Астр.; Сын з нявесткай спальню заняўшы. Валынцы В. – Дзв.; Ты ал майго вазона адламушы ліст. Малі Астр.; Брата ўбі, а братова адступіўшы. Вялікае Сяло В. – Дзв.; Яна запрацаваўшыся. Ахрэмаўцы Брасц.; Дрэва ў балюці заваліўшыся. Лоск Валож.; Курыца загалізіўшыся. Альхоўка Навагр.; Агурын не абышоўшы. Малі Астр.; Я так не гаварыўшы. Старыя Смільгі Ворац.; Зарэчча ў агарод яшчэ не дайшоўшы. Малі Астр.; Сена яшчэ не высахшы. Граўжышкі Ашм. Да гэтай групы адносіцца таксама даданыя звароты, якім уласціва дэтэрмінаваны вынік выніковага дзеяння, напр.: Яна выйшаўшы да ўрача. Вялікае Сяло В. – Дзв.; Я сама даяркай рабіўшы. Елдавічы Брасц.; Дзе ты дзеўшы рубашку. Жыдевічы Іўеў. У аналогічных выпадках нярэдка сустракаюцца і дэтэрмінанты, напр.: Я быўшы калісь чалавек, а цяпер старая ўдова. Кудзеляны Шальч.; Я лён веяўшы, але даўно. Рагулішкі Даўг. Я ўжо сівым давёўшы. Граўжышкі Ашм.; Без мужа даўно астаўшыся. Малі Астр.; Сюды яна гэтую сукню адзеўшы. Малі Астр.; Цяпер яго апранаўшы на мора. Вялікае Сяло В. – Дзв. Сустракаюцца выпадкі ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў, якія перадаюць паслядоўнасць завершаных дзеянняў, напр.: Я не паклаўшы і падушкамі аблажыўшы. Башты Іўеў.; Сабака пятуха гаўкнуўшы і пер'я надраўшы. Граўжышкі Ашм.; Сена ён скосіўшы, але не высахшы. Жылі Іўеў.; Яны жыўшы ў Латвіі і паехаўшы туды. Рагулішкі Даўг. 105 Да другой групы дзеяслоўных канструкцый, у якіх умоўны паказнік а выступае дзеясловам быць у форме прошлага часу. Яны перадаюць закончанае дзеянне, абмежаванае ў часе, напр.: Я шабу быў атрадчыкам. Лоск Валож.; На пяцьсот рублёў былі яго асудзілі. Старыя (Sauliai) Шальч.; Малая раса была жыта абліўшы. Лісна В. – Дзв.; Я быў вучым адмарозіўшы. Ахрэмаўцы Брас.; Парцізаны былі залезаўшы бой. Жылі Іўеў.; Мы былі дастаўшы грошы. Крэва См.; Мы былі замарынаваўшы троха казлякоў. Слаўня Трокі Трак.; Кот у шафу быў забраўшыся. Палацкішкі Ворана.; Быў паук забраўшыся ў пастку. Вальшын В. – Дзв.; Яна была астаўшыся ў лесі. Вішнева См.; Яно было ні загаіўшы. Палацкішкі Ворана.; Я не была глядзеўшы. Малі Астр.; Парасятам не была давучы. Альхоўка Навагр. Таксама, як і ў першай групе, тут часта ўжываюцца дзеяслоўныя звароты ў саставе акрэслення, напр.: Я ужо была замармаўшы. Стар. Трокі (Senieji Trakai) Трак.; Я ўжо быў ажаніўся. Буды В. – Дзв.; Учора я яшчэ не знайшоў быў. Альхоўка Навагр.; Я была лячыўшы. Ахрэмаўцы Брас.; Ён малы выпіўшы быў. Вішнева См.; Там ён на неколькі быў выехаўшы. Ністанішкі См.; Амальцвёрды нага была цэлы дзень. Вальшын В. – Дзв.; Рана той год было высахшы. Груздава Паст. У трэцюю групу выдзяляюцца дзеепрыслоўныя звароты ў саставе складаназалежных сказаў. Сярод іх найбольшую групу складаюць складаназалежныя сказы з даданым умовы. У такіх канструкцыях выражаецца не рэальнае, а ўмоўна-пажадальнае-аптатыўнае значэнне, напр.: Каб я быўшы, я яго не дапусціўшы, каб жаніўся. Малі Астр.; Каб жаніўся разом, ён не забіўшы быў бы. Малі Астр.; І быў бы ездзіўшы цэлы, каб не захварэўшы. Едлавічы Брас.; Калі я жыўшы тры дзеры, то толька якую старую быў бы ўзняўшы. Ахрэмаўцы Брас.; Калі не даўшы апірацыю рабіць, быў бы жыўшы. Ахрэмаўцы Брас.; Калі тата быў бы мне даўшы, то і я вырабіўшы бы шкуру. Жылі Іўеў.; Каб ён быў бы не браўшы, то не быў бы паляўшы. Палацкішкі Ворана.; Каб мне была Верка спісаўшы, я была б у кандуктары ўзняўшы. Ахрэмаўцы Брас. Акрамя дзеепрыслоўных зваротаў нанунасці, у галоўным і даданым сказах адзначаны выпадкі, калі ў адным з сказаў ужываецца форма прошлага часу дзеяслова, напр.: Хацела, каб хату ёй былі адаўшы. Малі Астр.; Добра, што закрыў, а то былі б выскачылі вочы. Палацкішкі Ворана.; Учора не відзела бліноў, была б сабаку адаўшы. Граўжышкі Ашм.; Тады паперкі не меў, быў бы запісаўшы. Солы См.; Каб добра жыўшы, не гаварыў бы так. Едлавічы Брас.; Каб сказаў, была б хустачку даўшы. Палацкішкі Ворана.; А я была б дагаварыўшыся, каб знала, што мне далі соткі. Саланове Віл. Зрэдку знаходзім падобныя канструкцыі з адценнем пажадання: Чы не летай было б, каб мне Божанка забраўшы. Палацкішкі Ворана.; Хацела, каб хату ёй былі б адаўшы. Малі Астр. 106 Сінтаксічныя звароты падобных афармленняў звычайна вядомы і сумежным беларускім гаворкам (ДАБМ. Карта № 205; Каментарыі, 741 і наст.). Канструкцыі на -/вши у ролі выкazніка ў паўночна-заходніх рускіх гаворках узебакова даследаваны ў вядомай працы І.Б.Кузьміна і Е.В.Немчанкі (Кузьмина, Немченко. СПФР, 116–223, 295–297). Разглядаемыя звароты вядомы і сумежным польскім гаворкам (Nitsch. DJP, 461; Turska. JJCh,56), а таксама польскім і рускім гаворкам на тэрыторыі Літвы і Латвіі (Semjonova,320; Новгородов, 369–389; Паршута, 80–86; Немченко, 82). Канструкцыі такога тыпу шырока вядомы ў літоўскай літаратурнай мове, дзе яны ўяўляюць нарматыўнымі (Aš ten ilgai gyvenęs = Я там доўга жыўшы; Jis buvo tris dienas nevalgęs = Ён быў тры дні няеўшы; Jei būtume žinoję, būtume nedavę = Калі б зналі, не далі бы), у літоўскіх гаворках, у старажытных літоўскіх помніках, таксама ў латышскім народным фальклоры (Sliziēne. SAVF, 81–93; Sliziēne. SVFS, 63–84; LKG, T.2, 141–161; ГЛЯ, 215–217; Ambrazas. LKDĮS, 173–174; Амбразац. ССПБЯ, 186; Endzelins. LVG, 1013–1014; MLLVG, T.1, 590). Разглядаемыя канструкцыі маюць глыбокія карані. Яны ўласців мове (Кузнецов. ИГРЯ, 195 і наст., 244–248). Аднаведныя літоўскія звароты ўзыходзяць да перфектных часавых форм старагрэчаскай мовы (LKG, T.2, 150). Услед за выказваннямі розных вучоных можна сцвярджаць, што як ва ўсходнеславянскіх, так і ў балтыйскіх мовах яны развіваліся незалежна як самастойныя і,несумненна, з’яўляюцца старажытнай агульнастаю балта-славянскіх моў. Аднак, больш прыкметнае іх захаванне і ўжыванне ў паўночна-заходнім беларускім арэале (і асабліва на тэрыторыі беларуска-польска-літоўскага пагранічча) дае падставу меркаваць, што гэтыя звароты або вынік балтыйскага субстрату, або — моўных кантактаў сумежных тэрыторый, або таго і другога. Скарачэнні крыніц і літаратуры І Астр. – Астравецкі раён: Малі Ашм. – Ашмянскі раён: Граўжышкі Брас. – Браслаўскі раён: Ахрэмаўцы, Едлавічы Валож. – Валожынскі раён: Лоск В.-Дзв. – Верхнедзвінскі раён: Будь, Валынцы, Вялікае Сяло, Лісна Віл. – Вілейскі раён: Салацое Воран. – Воранаўскі раён: Паляцішкі, Старыя Смільгіны Даўг. – Даўгаўпілскі раён: Рагулішкі Іўеў. – Іўеўскі раён: Башты, Жыдзевічы, Жылі 107 Навагр. — Навагрудскі раён: Альхоўка Паст. — Пастаўскі раён: Груздава Смарг. — Смаргонскі раён: Вішнева, Крэва, Ністэнішкі Трак. — Тракайскі раён: Старыя Трокі (Senieji Trakai) Шальч. — Шальчынінскі (Šalčininkų) раён: Кудзянцы (Kudelionys), Стральцы (Šauliai) II Ambrazas LKDIS — Ambrazas V. Lietuvių kalbos dalyvių istorinė sintaksė. Vilnius, 1979. Endzelins LVG — Endzelīns J. Latviešu valodas gramatika. Rīgā, 1951. LKG — Lietuvių kalbos gramatika. T. 2. V., 1971. MLLVG — Mūsdienu latviešu literārās valodas gramatika. T. 1. Rīgā, 1959. Nitsch DJP — Nitsch K. Dialekty języka polskiego // Gramatyka języka polskiego. Kraków, 1923. Semjonova — Semjonova M. Par vienu Latgales krievu izlokšņu īpatnību // Latvijas PSR ZA Valodas un literatūras instituta raksti. T. 6. Rīgā, 1958. Sližienė SAVF — Sližienė N. Apie sudurtines atliktines veiksmažodžių laikų ir nuosakų formas lietuvių literatūrinėje kalboje // Lietuvių kalbos morfologinė sandara ir jos raida. V., 1964. Sližienė SVFS — Sližienė N. Lietuvių literatūrinės kalbos sudurtinių veiksmažodžių formų struktūra // Lietuvių kalbos gramatinė sandara. V., 1967. Turska JJCh — Turska H. Język Jana Chodźki. Wilno, 1930. Амбразас ССПЯ — Амбразас В. Сравнительный синтаксис причастий балтийских языков. Вильнюс, 1990. ДАБМ — Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963 (і Каментары). ГЛЯ — Грамматика литовского языка. Вильнюс, 1985. Кузнецов П. С. Историческая грамматика русского языка. Москва, 1953. Кузьмина, Немченко СПФРГ — Кузьмина И. Б., Немченко Е. В. Синтаксис причастных форм в русских говорах. Москва, 1971. Немченко — Немченко В. Русские старожилы Литвы и их говоры // Kalbotyra. T. 7. V., 1963. Новгородов — Новгородов М. А. Образование и употребление деепричастия в старожильческом русском говоре Дагдского района Латвийской ССР // Ученые записки Московского гос. пед. института. Москва, 1959. Т. 134, 369-389. Паршута — Паршута Ю. М. Употребление деепричастия на -szy, -wszy в роли сказуемого в польском говоре виленского района Латвийской ССР // Kalbotyra. T. 8. V., 1963. 108 BŪTOJO LAIKO VEIKIAMIEJI DALYVIAI SU PRIESAGA -(ųšy BALTARUSIŲ ŠNEKTOSE Reziumė Straipsnyje nagrinėjamos sintaksinės funkcijos būtojo laiko veikiamųjų dalyvių su priesaga -(ų)šy, vartojamų šiaurvakarinėse baltarusių šnektose ir užfiksuotų baltarusių šnektų ir jų paribio žodyne („Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі и яе пагранічча“. Т. 1-5, Минск, 1979-1986). Skiriamos trys jų grupės. Pirmajai jų priskiriamos konstrukcijos be jungties ёсьць, žyminčios praeities veiksmą, besitęsiantį ir dabar (pvz., Ку́дры абро́шшы траво́й), antrajai — turinčios jungtį быў (быўшы) ir rodančios veiksmą, vykusį praeityje (pvz., быў пацук забраўшыся ў пастку), trečiajai — turinčios tariamosios nuosakos jungtį быў бы (была бы, быўшы бы) ir nusakančios tariamą ar pageidaujamą veiksmą (pvz., Хацела, каб хату ёй былі пацаўшы). Straipsnyje konkrečiais pavyzdžiais parodoma, jog analogiškos sintaksinės konstrukcijos vartojamos ir kai kuriose kitose baltarusių ir lenkų paribio šnektose Lietuvoje ir Baltarusijoje. Kitur slavų kalbose jos jau neužfiksuotos. Šio tipo sintaksinės konstrukcijos lietuvių tarmėse gyvai vartojamos, o bendrinėje kalboje jos yra norminės. Straipsnio išvados patvirtina mintį, kad tai sena baltų ir slavų kalbų bendrybė. Kartu teigiama, kad kalbamose slavų šnektose ji galėjo išlikti arba dėl jų geografinio artumo su Lietuva ir glaudžių jų kalbinių kontaktų, arba kaip baltų substratas jose, arba kaip ir vieno, ir antro padarinys. 109