scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

Назвы грыбоыў у беларусска–лiтоўцким пагранiчы (баравiк, асавiк, порхаўка)

Я. Яшкин

Full text

LIETUVIŲ KALBOTYROS KLAUSIMAI, XXX (1993) PERIFERINĖS LIETUVIŲ KALBOS TARMĖS І. Я. ЯШКІН НАЗВЫ ГРЫБОЎ У БЕЛАРУСКА–ЛІТОЎСКІМ ПАГРАНІЧЧЫ (Баравік, асавік, порхаўка) Матэрыялы назваў грыбоў сабраны на тэрыторыі Беларусі у палявых умовах, а таксама выбраны з дыялекталагічных, гістарычных і архіўных крыніц (болей 2200). Назвы грыбоў Літвы нам вядомы толькі з атласа літоўскай мовы (Lietuvių kalbos atlasas. Т. 1. Leksika. Vilnius, 1977. Карты № 97, 98), з перакладнога руска–літоўскага слоўніка (Русско–литовский словарь. Vilnius, 1982–1985. Т. 1–4) і з архіўных матэрыялаў (Русское Географическое товарищества - РГТ, фонд 34, 1873. Аддзел рукапісаў Навуковай бібліятэкі Вільнюскага універсітэта). Зона беларуска–літоўскага ўзаемадзеяння гаворак і пашырэння беларускіх і літоўскіх арэалаў выдзяляецца на заходнім паграніччы беларускамоўнага масіву і літоўскамоўнага масіву на ўсходзе Літвы. Матэрыялы РГТ сведчаць, што заходняя мяжа пашырэння назваў грыбоў беларускага масіву былі тыя гаворкі, дзе на тэрыторыі сучаснай Літвы гавораць "па–простаму" – па–беларуску. Матэрыялы ж таго ж РГТ і іншых паказваюць усходнюю мяжу гэтай зоны, менавіта раёны Астравецкі, Воранаўскі і Браслаўскі, дзе адзначаюцца літоўскія назвы грыбоў. Паводле архіўных матэрыялаў беларуска–літоўская зона складалася з усходніх частак былых Віленскай і Ковенскай губерняў у складзе Расійскай імперыі. Назвы грыбоў, якія запісалі настаўнікі і свяшчэннікі ў сваіх адказах на пытанне (№ 22) праграмы РГТ, здаецца, не з’яўляюцца калькамі з рускай мовы, яны мясцовыя. Архіўныя матэрыялы (Ф. 34) даюць поўны малюнак росту грыбоў у гэтым краі, сведчаць аб багатых грыбовішчах у XIX ст. Параўнайце: "Баравы сасновы лес на працягу 20–ці вёрстаў у наваколлі... маёнтка Забор’я, багаты ("изобилует") грыбамі...", "Ягод і грыбоў... у іншы год бывае вялікае мноства" (Хаценчыцкая вол. Вілейскага пав.). Грыбоў была такая колькасць, што імі плацілі палацак. Так, у Віленскай губерні: "За права збірання грыбоў у лясах графіні Удуцкай... лавінен даставіць у адміністрацыю маёнтка Жалудка графіні па 3 фунты сушаных грыбоў" (Арлянская вол. Лідскага пав.). Ва ўраджайныя гады (такім быў 1872г.) "селяне пакідаюць і палявыя работы, як менш выгадныя, а ўвесь час выкарыстоўваюць на збіранне грыбоў" (Троцкі пав. Віленскай губ.). У Віленскім павеце ва ўрадлівы год фунт сушаных баравікоў каштаваў "некалькі капеек", капа 70 сушаных баравікоў у Свянцянiнах каштавала 10–15 капеек, а капа сырых баравікоў — ад 10 да 15 капеек у Ашмянскім павеце. За лета адна жанчына вырашоўвала 25–30 рублёў у Дзiнабургскім павеце. Да пуда грыбоў прадавалі сялянскія жанчыны ў Мікалаеўскай вол. Дзісенскага пав. Нельга не захаваць аб баравіковым багацці, калі чытаеш наступнае сведчанне сучасніка: Нават прыблізна нельга вызначыць, колькі пудоў ідзе іх (грыбоў) на продаж: у мінулым (1872) годзе 5 чалавек з с. Марцынкаўцаў (=Марцыянконіс) Варніцкай воласці скупілі больш 300 пудоў для перапродажы, але гэта колькасць, відць, складае не больш палавіны сапраўды распрадавемых грыбоў” (Трокскі пав. Віленскай губ.). Вільню забяспечвалі грыбамі з Трокскага і з Свянцянскага пав. (Ф. 34, с. 461, л. 96). Архіўныя матэрыялы ўказваюць мясцовасці, якія славіліся багатымі грыбовішчамі. У Ковенскай губерні іх налічвалася два: 1. Панявежскі пав.; 2. м. Кейданы (=Кедайняй). У Віленскай губерні такіх нерушаў лічылася 14: Хаценчыцкая вол. Вілейскага пав. (=Хаденчыцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.), Германішская вол. Вілейскага пав. (=Германішкі Гудагейскага с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.), Краснасельская вол. Вілейскага пав. (=Краснае Сяло Залольскага с/с Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), Вілейская вол. Вілейскага пав. (=Віленскі р-н Мінскай вобл.), Шчучынская вол. Лідскага пав. (=Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), м. Арлы Арлянскай вол. (па абодва бакі Нёмана) Лідскага пав. (=Ворля Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.), Каняўская вол. Лідскага пав. (=Канявічы Азёрскага с/с Гродзенскага р-на Гродзенскай вобл.), Беняконская вол. Лідскага пав. (=беняконі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.), Парпліцкая вол. Вілейскага пав. (=Порплішча Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.), Мярэцкая вол. Трокскага пав. (=Мяркіне Варэнскага р-на, Літва), Аранская вол. Трокскага пав. (=Варэнскі р-н., Літва), Мікалаеўская вол. Дзісенскага пав. (=Мікалаева Казянскага с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.), Халхольская вол. Вілейскага пав. (=?), Камайская вол. Свянцянскага пав. (= Камай Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.). Мясцовыя жыхары адзначалі таксама і тыя мясцовасці, дзе грыбы растуць, але не даюць промысла і дзе яны дрэнна растуць з-за неспрыяльных прыродных умоў. Для аналізу бярэцца толькі беларускамоўная зона, якая цяпер уваходзіць пераважна ў склад Беларусі і часткова ў склад Літвы і Латвіі. Boletus edulis у гэтай зоне паводле сучасных і архіўных матэрыялаў (1873г.) называецца баравік, параўн.: боровик — Аранская вол. Трокскага пав. Віленскай губ. — воба́чствы: Марцінканскае, Журацішскае (=Марцыянконіс і Журэі — Ф. 34, с. 480, л. 11); боровики — Віленскі пав. і губ. (Ф. 34, с. 386, 519, л. 45, 76) в. Чарэмышча Занарацкай вол. Свянцянскага пав. Віленскай губ. (Ф. 34, с. 462, л. 26), Граўжышская вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ. (Ф. 34, с. 377, л. 3), вол. Вілейская, Лаўгінаўская, Сербішская, Вілейскі пав. Віленскай губ. (Ф. 34, с. 506, 499, 503, лл. 3, 4б); буровики — Шчучынская вол. Лідскага пав. Віленскай губ. (Ф. 34, с. 435, л. 7б). 71 Цяпер назва бараві́к у літоўскай літаратурнай мове з’яўляецца навуковым літаратурным тэрмінам tikrinis baravykas ‘шы́рны бараві́к, Boletus edulis’ (Русско-литовский словарь. Т. 1. С. 419). Геаграфіі назвы бараві́к на тэрыторыі Літвы мы не ведаем: відаць, яна там пашырана і мае субстытутыўны характар. На тэрыторыі Беларусі найменне бараві́к займае ледзь не ўсю тэрыторыю, апроч поўдня рэспублікі. На Палессі ведаюць назву бараві́к як субстытутыўную, а традыцыйна валодаюць назвай грыб ‘бараві́к’. На тэрыторыі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, які з’яўляецца пагранічным з Літвой, вядома назва баравіка балтатаргы́б, які з’яўляецца літванізмам. У літоўскай літаратурнай мове назва бараві́к уваходзіць і ў склад найменняў асавіка (падосінавіка) – baravykas raudonviršis, бабкі (ледні́ка) – baravykas lepšė, казля (масляка) позняга – baravykas kazlėkas, казелькі (масляка летняга) – šilinis baravykas, махавіка – žalsvasis baravykas, польскага грыба – rudakepūris baravykas, дубавіка – baravykas praqžuolis, рашэ́тніка – tamprusis (raudonkūtis) baravykas і інш. З другога боку, літуанізмамі ў беларускіх гаворках лічыцца ра́ўданік “падасінаві́к”, кубіздзель “порхаўка” і інш. На карце № 98 Атласа літоўскай мовы прыведзены назвы чырвонагаловікаў raudonviršis, raudonaviršis, raudoniūkas, raudõnis, raudõnius, raudõnė, raudõngalvis, raudõngalvė, raudõnagrybis, raudõnlepšė, raudonlepšis, raudõnbaravykis, raudonukė, raudonūkas “чырвоны баравік, падасінаві́к”. З усіх гэтых сінонімаў на тэрыторыі суседняга Воранаўскага раёна ўжываецца толькі апошняя назва раўданік. На гэтай жа карце літоўскімі калегамі на тэрыторыі Літвы ў населеных пунктах 650 (Тудаляй Шальчынінскага р-на), 665 (Капюкай – вёска Гервішскага сельсавета Шальчынінскага р-на), 666 (Шабічынінкай) зафіксаваны raudonikas (raudoniūkas). Ім жа на тэрыторыі суседняга Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. у населеных пунктах VI (Воранава), VII (Нача), VIII (Радунь) побач з гэтымі формамі адзначана і raudonikis. У в. Посальч Беняконскага с/с Воранаўскага р-на гэты грыб называецца раўданік (паведамляў навуковы супрацоўнік АН Беларусі І. В. Войніч). Усе гэтыя назвы чырвонагаловікаў утвараюць адну лакальную зону на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Намі таксама выяўлена ў час дыялекталагічнай экспедыцыі (1989г.) на тэрыторыі Швянчёнскага р-на (в. Ракаўскай), які з’яўляецца суседнім з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці, што мясцовыя беларусы называюць грыб Leccinum aurantiacum чырвонагаловікі, а мясцовыя літоўцы – раўдонагалвяй (ім. п. мн. ч.). Кожны з іх гаворыць на роднай мове і яны разумеюць адзін аднаго без перакладчыка. Для грыба Люсopегdon на паўднёвым захадзе Беларусі маецца нейтральная назва бздзіюха. Такая ж назва пашырана на Украіне – бздю́ха, у паўночна-ўсходняй Польшчы (Сувалкшчына, частка Мазур і Падляссе) – bździuch (bździucha), а ў літоўскіх гаворках – kukiūržedis, kubiždelis. У гаворках суседняга Воранаўскага р-на ўжываецца літванізм назвы кубіздзель “порхаўка”. 72 Назіраецца ў частцы беларускіх і літоўскіх найменняў грыбоў адна і тая ж матывацыя тыпу зялёны махавік — žalsvasis baravykas “зялёнкаваты баравік”; баравы баравік, сіни́к — šilbaravykis, рыжок — rūdmesė “рыжы грыб”, іччырьі грыб — tikrinis baravykas. Найменні грыбоў на Беларусі складаюць свой суцэльны масіў, маюць і свае занальныя сістэмы. У паграніччы назіраюцца рознамаўныя напластаванні. Агульнасць намінацыі часткі грыбоў сведчыць аб праўленні больш старажытнага стану (тыпу балта-славянскага адзінства), а таксама аб узаемаўплывах у складзе Вялікага Княства Літоўскага (XIII — XVIII ст.). У пагранічнай зоне прапарыцыянальная кантактуючым мовам таксама адлюстраваліся назвы грыбоў у беларускай і літоўскай формах у геаграфічных найменнях населеных пунктаў (вёсак, засценкаў, фальваркаў) у былых Віленскім і Свянцянскім паветах Віленскай губерні (1905г.): Боровикина (засценак) Быстрыцкай воласці, Боровикинин — літ. Baravykynė (маёнтак) Шырвінтскай воласці, Рыжишки — літ. Rūžiškė (вёска Цверацкай воласці Свянцянскага павета). Лексема грыб адзначана на Віленшчыне і ў наступных геаграфічных назвах: Грыбіны — літ. Grybėnai (засценак) Маляцкі і Віленскі р-ны, Грыбішкі — літ. Grybiškiai (вёска) Маляцкі р-н і інш. GRYBŲ PAVADINIMAI BALTARUSIŲ-LIETUVIŲ PARIBYJE (baravykas ~ баравік, raudonviršis ~ аса́вік, pumpotaukšlis ~ порхаўка) Reziumė Медыяга пра грыбоў пavadinimus baltarusių ir lietuvių paribio zonoje rinkta iš įvairių rašytinių šaltinių. Bendras (slaviškos kilmės) pavadinimas baravykas ~ баравік paplitęs gana plačiai. Tik Polesėje baravykas vadinamas tiesiog grybas ~ грыб. Kad panašūs reiškinys pasitaiko ir lietuvių paribio šnektose, rodo Varenavo raj. užfiksuotas lituanizmas балтаgr yб. Raudonviršio varianta raudonikis, raudonikas ~ аса́вік, падaсінавік turi pasiskolinusi ir Varenavo baltarusių šnekta рауданік. Kad pumpotaukšlis ~ порхаўка lietuvių ir baltarusių zonoje vadinamas dialektizmu kubizdelis, kubezdalis ir pan., rodo Varenavo rajone paplitęs lituanizmas кубіздель. Paribio zonoje gausu ir iš grybų pavadinimų atsiradusių geografinių gyvenamųjų vietų vardų, pvz., Grybėnai ~ Грыбяны Molėtų raj. k., Grỹbiškiai ~ Грыбішкі Molėtų raj. k., Baravykynė ~ Боровикина Širvintų raj. palivarkas, Rūžiškė ~ Рыжишки Švenčionių raj. k. 73