scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

MILLING BUSINESS AND EXECUTIVE COMMITTEES IN THEM MIDDLE AND SECOND HALF OF THE 1920S IN THE BSSR

Mikula, E.I.

Abstract

The author considers the issue of interaction between mill structures and executivecommittees in the BSSR in the middle and second half of the 1920s, which has not been studied in Belarusianhistoriography.

Full text

36 УДК 664.71:332.28:352.075.2(476) https://doi.org/10.5281/zenodo.17097943 Я. І. Мікула Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Мінск, Беларусь МЛЫНОВАЯ СПРАВА І ВЫКАНКАМЫ Ў СЯРЭДЗІНЕ І 2-ОЙ ПАЛОВЕ 20-Х ГГ. ХХ СТ. У БССР Анатацыя: Аўтарам разглядаецца невывучаная ў беларускай гісторыяграфіі праблематыка ўзаемадзеяння млыновых структур і выканкамамаў у БССР у сяэдзіне і 2-ой палове 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Ключавыя словы: млын, Наркамат харчавання БССР, млыновая справа, выканкамы, умоўнае валоданне, арэнда, зарплата. Для цытавання. Мікула, Я. І. Млыновая справа і выканкамы ў сярэдзіне і 2-ой палове 20-х гг. ХХ ст. у БССР / Я. І. Мікула // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 36–47. Е. И. Микула Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта, Минск, Беларусь МЕЛЬНИЧНОЕ ДЕЛО И ИСПОЛКОМЫ В СЕРЕДИНЕ И 2-ОЙ ПОЛОВИНЕ 20-Х ГГ. ХХ В. В БССР Аннотация. Автор рассматривает неизученную в белорусской историографии проблему взаимодействия мельничных структур и исполнительных комитетов в БССР в начале и второй половине 20-х годов ХХ века. Ключавыя словы: мельница, Наркомат продовольствия БССР, мельничные дела, исполкомы, условная собственность, аренда, зарплата. Eugene I. Mikula The Belarusian State Museum of Folk Architecture and Rural Lifestyle, Minsk, Belarus MILLING BUSINESS AND EXECUTIVE COMMITTEES IN THEM MIDDLE AND SECOND HALF OF THE 1920S IN THE BSSR Abstract. The author considers the issue of interaction between mill structures and executive committees in the BSSR in the middle and second half of the 1920s, which has not been studied in Belarusian historiography. Keywords: mill, People's Commissariat of Food of the BSSR, milling business, executive committees, contingent property, rents, wages. For citation. Mikula E. I. Milling business and executive committees in them middle and second half of the 1920s in the BSSR. Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 36–47 (in Belarusian). У 1-ай палове 20-х гадоў ХХ ст. у БССР сфармавалася шматлікая сетка паравых, нафтавых, газа-генератарных, вадзяных, ветраных і 37 іншых млыноў. Большасць іх была пабудавана яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі, але пэўная частка ўзнікла на беларускіх землях пад уздзеяннем нэпа. Пры гэтым уласнікамі прадпрыемстваў лічыліся як прыватнікі, так і т. зв. “умоўныя” ўладары, а таксама і арганізацыі ў выглядзе НКЗБ (Наркамату земляробства БССР – Аўт.), ці НКХБ (Наркамату харчавання БССР – Аўт.). 11 лютага 1924 г. на паседжанні СНК (Савет Народных Камісараў – Аўт.) БССР была прынята пастанова аб ліквідацыі НКХБ, якую прапанавалася правесці да 15 сакавіка 1924 г. Гэтаму папярэднічалі аналагічныя рашэнні на ўсесаюзным узроўні і практычныя мерапрыемствы па ператварэнні іх у жыццё ўнутры рэспублікі. 22 сакавіка 1923 г. прайшло паседжанне ЭКАНА БССР (Эканамічнай Нарады –Аўт.), дзе было вырашана: «Млыны з НКХ перадаць у валоданне мясцовых павятовых выканкамаў для ўзмацнення мясцовага бюджэта» [1, арк.2]. На працягу 1924–1926 гг. праходзіла паступовая перадача млыноў у рукі выканкамаў і акамуляванне сродкаў ад іх у мясцовыя бюджэты. Тым не менш колькасць працуючых млыноў змянілася няшмат, таму што галоўнай сваёй мэтай выканкамы лічылі захаванне статус-кво, здзяйсняючы перш за ўсё перадачу перайшоўшых да іх млыноў у арэнду. Таксама за гэты перыяд часу выканкамы (сумесна з статыстычнымі органамі) змаглі наладзіць улік большасці млыноў, уключаючы ў свае статыстычныя спісы перш за ўсё ветракі, якія не ўлічылі органы Савецкай улады адразу пасля грамадзянскай вайны. Адным з вынікаў расфарміравання НКХБ было зачыненне яго структурнага падраздзялення – млыновага аддзела Наркамата харчавання. Адносна распрацаваная сістэма мерапрыемстваў па функцыянаванні млыновай справы ў БССР, статыстычныя напрацоўкі, сувязі на месцах, створаныя і ажыцяўлёныя НКХБ, адышлі ў нябыт. Уладарам і супрацоўнікам млыновых структураў прыходзілася нанава наладжваць справаводныя ўзаёмаадносіны ўжо з прадстаўнікамі мясцовых выканкамаў, якія мелі свае ўласныя інтарэсы і з’яўляліся па сутнасці новымі гаспадарамі млыноў. 23 лістапада 1923 г., г.зн. раней да вышэйпазначанай даты перахода млыноў у рукі новых кіраўнікоў, млыновы аддзел НКХБ перадаў найлепшыя паравыя млыны г. Слуцка («Прагрэс», «Эканомія», «Усход») Слуцкаму павятоваму выканкаму. Камісія па перадачы млыноў 25 чэрвеня 1923 г. канстатавала: «Фактычнай 38 перадачы падлягаюць толькі паравыя і вадзяныя млыны, як безгаспадарчыя, так і ва ўмоўным валоданні. Што ж датычыцца ветракоў і конскіх млыноў, то перадачу іх праводзіць на падставе дакументальных дадзеных, якія маюцца ў павятовым харчкаме». Саўгасныя і калгасныя млыны заставаліся по-ранейшаму ў валоданні НКЗБ [2, арк.12, 153, 254]. У сваёй справаздачы за 1925/1926 г. Слуцкі акруговы камітэт канстатаваў: «У акрузе маецца больш за 50 млыноў, прычым галоўныя з іх (вальцавыя) знаходзяцца ў Слуцку. Млыновая прамысловасць у акрузе дужа развітая. Толькі ў Старобінскім раёне 13 паравых і адзін вадзяны млын». Найбольш мацнейшыя (чырвонаслабадскі і кучанскі) млыны знаходзіліся ў непасрэднай эксплуатацыі райвыканкамаў, астатнія ў выніку іх слабасці і адсутнасці сродкаў райвыканкамы здалі ў арэнду па дагаварам, у большасці за рамонт альбо нязначную арэндную плату [3, арк.17, 21]. Падобную інфармацыю на пленуме акрплана (планавая камісія акругі – Аўт.) Барысаўскай акругі агучыў кіраўнік Полацкай акруговай інспекцыі Пісарык: «З усіх маючыхся (у Барысаўскай акрузе) відаў мясцовай прамысловасці, млыновая справа займае першае месца (па сумме падатку, колькасці працоўных). 65% агульнага ліку прадпрыемстваў знаходзіцца ў прыватных руках. З 35% шмат знаходзіцца ў прыватных асобаў на дагаварных пачатках… Па 6 раёнам акругі з 95 млыноў (62 прыватныя) аддаць РВК (раённы выканаўчы камітэт – Аўт.) 9… Гэтыя прадпрыемствы цалкам рэнтабельныя, добра абсталяваныя і безумоўна падлягаюць перадачы РВК». У Зэмбінскім раёне з 20 млыноў 10 былі передадзены РВК, прычым добра абсталяваны млын Дворкіных (два паліўных кола – 80% прыдатнасці, камяні ў паставе – 100%) вызваў цікавасць выканкама, у той час як лядашты млын Ёселя Левіна, на які не мелася нават дакументаў, РВК палічыў магчымым заставіць Левіну [4, арк.18]. У 1926 г. у Барысаўскай акрузе мелася 95 млыноў (з іх 10 – паравыя, 2 – нафтавыя, 19 – турбінныя, 31 – вадзяныя; пры гэтым 33 млыны належалі юрыдычным асобам). Сумма падаткаў з прыватных млыноў склала 10214 рублёў, а ад астатніх – 3050 рублёў (30% ад агульнай сумы падаткаў). На млынах Барысаўскай акругі працавалі 194 рабочыя. Не вельмі адрознівалася сітуацыя і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Толькі 7 прыватных вадзяных млыноў 3-й катэгорыі 39 Ушачскага раёна Полацкай акругі за 1925 г. далі дзяржаве чыстага прыбытку 33760 рублёў [4, арк.9]. Апынуўшыся каля эканамічнага стырна ўлады, выканкамы хуценька сталі заключаць дагавары з арандатарамі ў першую чаргу на дастаткова працяглыя тэрміны, імкнуўшыся як мага хутчэй дамагчыся выгадных для сабе вынікаў, атрымаць рэальныя дывідэнты і кантраляваць фінансавыя струмені. Так, Уздзенскі РВК у 1925 г. заключыў арэндны дагавор на чатыры гады (з 1 кастрычніка 1925 г. па 1 красавіка 1929 г.) з Сролем Шмуйлавічам Дукорам на здачу вадзянога турбіннага млына, пабудаванага яшчэ ў 1877 г. на рацэ Усе ў в. Астравок Сямёнаўскага сельсавета Уздзенскага раёна, за 890 рублёў у год на працягу чатырох гадоў з канчатковай выплатай 3000 рублёў і з правядзеннем капітальнага рамонта прадпрыемства. На млыне звычайна працавалі чатыры-пяць чалавек, мелася вадзяная турбіна «Фрэнсіс» (Малюнак 1), агульны кошт пабудоў і абсталявання складаў больш 7000 рублёў [5, арк.18]. Малюнак 1 – Схема млына і турбіны сістэмы Френсіса ў Цеханавецкім музеі. Рэспубліка Польшча, 2019 г. Той жа Уздзенскі РВК здаў вадзяны колавы млын на р. Кумелька на хутары Баравінка Слабодска-Пырашэўскага сельсавета Уздзенскага раёна на 5 гадоў (з 14 кастрычніка 1926 г. па 14 кастрычніка 1931 г.) Стэфану Феафілавічу Паўловічу ўсяго за 200 40 рублёў, але з умовай здзяйснення поўнавартаснага рамонта. Кошт пабудоў і абсталявання складаў трохі больш за 300 рублёў [5, арк.36]. Дагавор арэнды вадзянога млына на р. Дварэц пры хутары Дварэц Стальбоўскага сельсавета Уздзенского раёна з Пацэйковічам Канстанцінам Антонавічам прадугледжваў выплату 750 рублёў за пяць гадоў (з 21 жніўня 1926 г. па 21 жніўня 1931 г.) пры правядзенні капітальнага рамонта ў выглядзе перакладкі млына з пераборкай гнілога матэрыяла з сценак, устаноўкай новага даха з гонта, устаўленнем новых палёў і пабудовай новага маста замест збуранага, а таксама наліўкай двух паставоў [5, арк.74]. У гэтым выпадку выканкаму па дагавору было цікавей атрымаць не толькі грошы, колькі палепшыць эканамічны стан прадпрыемства пад арэнду ў наступныя гады. Лагойскі РВК 2 верасня 1925 г. заключыў умову з чатырма кампаньёнамі – Шлёмай Ёселевічам Грынштэйнам, Мордухам Цымановічам Шымановічам, Лейбай Шаламавічам Бланкам і Якавам Хаімавічам Выгонічам – на чатыры гады на арэнду вадзянога млына і электрастанцыі ў г. Лагойску за 14000 пудоў зерня ў год. Эксплуатацыя вадзянога млына ў гэтым «дуэце» прадпрыемстваў для арандатараў была галоўным стымулам, паколькі на млыне функцыянавалі два паставы, дынама-машына і меўся драўляны будынак (20х14 аршынаў). Дагавор патрабаваў здзяйсняць утрыманне ўсіх мастоў у спраўнасці, правесці капітальны рамонт турбіны, замяніць трансмісіённы вал [6, арк.37, 40]. Такія абавязкі былі цалкам разумнымі, бо прарывы дамбаў і зруйнаванні мастоў чынілі значныя гаспадарчыя шкоды таму ці іншаму рэгіёну, не кажучы ўжо пра навакольныя сялянскія гаспадаркі. Койданаўскі РВК здаў вадзяны колавы млын у в. Малыя Новасёлкі селяніну в. Ляхавічы Уладзіміру Міхайлавічу Вашыну з двума паставамі і крупадзёркай на 6 гадоў з 15 красавіка 1926 г. па 15 красавіка 1932 г. з арэндай на тры гады бесплатна, а астатнія тры гады па 400 рублёў у год арэнды з вялікім цякучым рамонтам [7, арк.11]. Лагойскі РВК умудрыўся заключыць дагавор нават на 8 гадоў на пабудову вадзянога млына на кавалачку зямлі ў 3,27 га з яго бясплатнай перадачай арандатару Івану Сямёнавічу Зяленке ў былым маёнтку Бабры Калачоўскага сельсавета Лагойскага раёна з 41 10 лютага 1926 г. да 10 лютага 1934 г. Па дагавору меркавалася ўстаноўка за кошт арандатара двух мукамольных паставоў, крупадзёркі і пытлёўкі, турбіны магутнасцю 25 к.м., выраб новай верхняй часткі маста [6, арк.42]. Таксама на 8 гадоў (1926–1934 гг.) быў зданы вадзяны млын з двума паставамі і крупадзёркай на р. Уса пры в. Чарнікаўшчына Койданаўскім РВК жыхару Мінска Мітрафану Мікалаевічу Бабічаву. Першы год арэнды быў бясплатны, за другі трэба была заплаціць 200 рублёў, трэці – 300 рублёў, астатнія 5 гадоў – па 700 рублёў у год з выкананнем бягучага рамонта [7, арк.15]. Не грэбавалі выканкамы і нязначнымі па памерах арэнднымі плацяжамі. Барысаўскі РВК 6 мая 1924 г. здаў у арэнду на тры гады (з 9 лютага 1924 г. па 8 лютага 1927 г.) вадзяны колавы млын з адным паставом на хутары Чырвоны Бор Гайна-Слабадской воласці Барысаўскага павета Макарыю Андрэевічу Сяргееву. Выплаты па гадах былі размеркаваны адпаведна: 38 рублёў, 65 рублёў і яшчэ раз 65 рублёў. Абавязкі арандатара ўключалі бягучы рамонт, страхоўку і абавязковую здачу да канца арэнднага тэрміна спраўнага і адрамантаванага млына [6, арк.50]. Лагойскі РВК 25 верасня 1925 г. заключыў дагавор на арэнду вадзянога млына на тры гады ў в. Калачыха Калачоўскага сельсавета Лагойскага раёна з Сцяпанам Гаўрылавічам Куксай з абавязкам выплаты арандатарам за тры гады 325 рублёў. Млын меў адзін пастаў, крупарушку, драўляны будынак (10х10 аршынаў), жылое памяшканне для млынара, сарай з адной дзесяцінай сенакоса. Абавязковымі ўмовамі для арандатара былі вырабленне трох новых вокнаў, наліўка жорнаў у паставе, насціланне ніжняга маста, выраб новай бартніцы, пабудова новай хаты для млынара (Малюнак 2) і вырабленне двух новых вадзяных колаў і зубчастага кола ўнутранага механізма [6, арк.54]. Арандатар Конахаўскага вадзянога колавага млына з в. Конахаўка Клімовічскага раёна Калінінскай акругі Савелій Емельянавіч Міхееў заключыў 29 студзеня 1925 г. з Клімовічскім выканкамам дагавор на пяць гадоў на 1800 рублеў арэнднай платы з разбіўкай па гадах па 360 рублеў на кожны год. Арандатар быў згодны на вялікую колькасць рамонтных прац, у тым ліку забіванне новых палёў пад сцены будынка, замену аснавання пад вадзяную помпу, выраб пяці новых вокнаў, перабудову даха. Нават вялікая арэнда з шматлікімі рамонтнымі працамі не палохалі арандатара, 42 адчуваў ён сябе дастаткова ўпэўнена. Цікава, што з 13 арандатараў, справы якіх удалося прааналізаваць па Калінінскай акрузе, Крычаўскаму і Клімавіцкаму раёнам, 7 асобаў аплочвалі падобную альбо вышэйшую арэнду мясцовым выканкамам з разліку на пяць гадоў з правядзеннем рамонтных прац і выплатай страхоўкі [8, арк.9–10, 5–38]. Малюнак 2 – Хата млынара разам з гасцявым домам у Заслаўі пры паравым млыне. 2024 г. Рамонт гідратэхнічных канструкцый у дастасаванні да вадзяных млыноў прагаворваўся ў большасці дагавароў з арандатарамі. Калісьці ў старадаўнія славянскія часы, каб пазбегнуць наступстваў павадкаў, млынары прыносілі нячыстай сіле ў выглядзе вадзяніка альбо каго-небудзь яшчэ прынашэнні, якія кідалі ў ваду («сцягнюк свіны», ахвярныя парсючкі, кавалак мяса і г. д.) [9, с.30–31]. У 20-я гады павадкі не зніклі, нягледзячы на былыя прынашэнні, таму ў дагаварах абавязкова існавалі пункты аб рамонце мастоў альбо дамбаў. Што гэты пункт – не галаслоўнае сцвярджэнне, ілюструе наступны факт. Перад намі апісанне значнай па мясцовым сялянскім 43 меркам, а ў пераносным сэнсе, можна казаць, «біблейскай» аварыі, датаванай 13 мая 1930 г. на млыне «Гарбаты Мост» Плешчаніцкага раёна: «Сего числа в 2 часа дня во время работы… мельником т. Ярошем Гр. (Григорием Ильичем – Аўт.) совместно с помольщиками был услышан треск и вслед за этим замечена была нахлынувшая вода в нижнем этаже мельницы, где в то время просеивалась крупа помольщиков. Вслед за этим мельник выбежал на мост и обнаружил, что посреди моста образовался прорыв и вода полным напором со стороны озера свободно двигалась совместно с отмелом в прорвавшую часть моста… При осмотре на месте оказалось, что прорыв произошел посреди моста длиной в 5,5 м с вынесением части шпунтового ряда свай, повреждением короля и шлюза и вследствие подмыва крупных свай нарушено все состояние става, – в итоге чего разрушена проездная часть моста. Под нижней частью моста…приблизительно 3–4 м от внезапного и сильного падения напорной воды – образовалась яма глубиной в 5 м, что и способствовало к подмыву крупных свай» [10, арк.13,14]. Працягваўся працэс будаўніцтва млыноў прыватнымі асобамі, у тым ліку і ў другой палове 20-х гадоў. 27 верасня 1927 г. атрымаў дазвол на запуск пабудаванага млына ў в. Снусцік Пухавічскага раёна млынар Элья Шапіра. У той жа час атрымаў дазвол на пабудову ветрака ў в. Выгода Смалевічскага раёна Віктар Граковіч. 22 лістапада 1927 г. атрымалі дазвол на пуск паравога млына ў в. Захарычы Заслаўскага РВК Язэп Хілько, Міхась Міна і Янка Драздоўскі [11, арк.181, 187, 230]. Ацэньваючы дзейнасць выканкамаў у млыновай справе, трэба адзначыць і першыя выпадкі выціскання ўладнымі структурамі млыноў з прыватнага валодання ва «умоўнае», ці з «умоўнага» у дзяржаўнае. 15 снежня 1926 г. быў выняты на карысць мясцовага РВК з «умоўнага» уладарання Ё. Тыркельмана вадзяны турбінны млын «Азарышчына» Самахвалавічскага раёна на падставе пастановы ЭКАНА рэспублікі. Паколькі млын лічыўся «добрым» (мелася турбіна 35 к.м., два паставы, піцель і крупадзерка-аўтамат), але ўсё роўна ён патрабаваў рамонта, то раённыя ўлады прасілі ад Менскага акруговага камітэта, каб ім дазволілі «выдаткаваць 2500 рублёў з амартазацыйнага фонда на капітальны рамонт млына». У сваю чаргу РВК абавязваўся вярнуць гэтую суму за тры гады [12, арк. 32–33]. 44 Тыповым у гэтых адносінах быў выпадак з вадзяным млыном на хутары Дзвінячы Траскоўскага сельсавета Заслаўскага раёна на рацэ Іслач. Да рэвалюцыі млын належаў вядомаму ў акрузе абшарніку Станіславу Раве. У 1918 г. млын быў спалены «советскими войсками», а пазней адноўлены высілкамі млынара Хаіма Мардуховіча Гур’яна. Вось як ён апісваў падзеі сярэдзіны 20-х гадоў: «В 1924 г. заведующий подотделом Минского комхоза т. Белкинд вызвал меня в Минск и потребовал, чтобы я заключил с коммунхозом арендный договор на свою мельницу. Я долго отказывался от этого, так как мельница…исключительно моя, а не помещичья (млын быў спалены ў 1917 г., г. зн. Гур’ян будаваў яго ўжо самастойна, без удзелу абшарніка – Аўт.) и заключать с комхозом арендный договор на нее не было никакой надобности. Тогда Белкинд прибег к угрозе немедленно отнять у меня мельницу и поставил мою мельницу на торги. Боясь потерять мельницу, я вынужден был участвовать в торгах, а затем даже просить комхоз оставить мельницу за мной, так как по своей бедности я предложил меньшую арендную плату, чем мой конкурент. Комхоз удовлетворил мою просьбу и заключил со мной договор. Однако у нотариуса этот договор не был засвидетельствован. Второго экземпляра этого договора Белкинд мне просто не выдал. Знаю только, что договор был заключен на три года, а арендная плата составляла 500 рублей в год. В том же году мельница из комхоза перешла в ведение Заславского РИКа… Дело (па млыну – Аўт.) находится в производстве гражданского отделения Минского окрсуда, к которому я обращался с просьбой о признании за мной права собственности на мельницу. Суд однако отказал мне в этом, так как нашел, что мою мельницу надлежит считать национализированной…» [13, арк.252,349]. Гэты прыклад – адна з «першых ластавак» будучых выняткаў прыватнай уласнасці, якія разгарнуліся ў канцы 20-х гадоў, але гэты выпадак характэрны сваёй будзённасцю, нахабнасцю кіраўніка ўладнай структуры і пагардай да правоў уласніка. Персанал млыноў, якія належалі РВК, адносна нармалёва зарабляў па тым часам: заробкі млынароў, напрыклад, ва Уздзенскім раёне ў 1926/1927 гаспадарчым годзе былі вышэй, чым у шаўцоў, кавалёў, шапачнікаў, краўцоў, гарбароў, сталяроў, бляхароў, рамізнікаў, складаючы ў сярэднім 40–50 рублёў [5, арк.53]. У якасці