scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

METHODOLOGICAL FEATURES OF CLASSIFICATION OF TRADITIONAL TRADES AND CRAFTS OF BELARUSIANS IN THE CONTEXT OF STUDYING THE HISTORY OF AGRARIAN KNOWLEDGE

Karbalevich, N.M.

Abstract

The article discusses the methodological features of studying the history of agrarianknowledge of Belarusians as a significant area of activity of a specialized scientific library. Tradesand crafts accompanied agricultural activity throughout its history. The methodological features ofthe classification of crafts and trades consist of the principles of systematicity, accessibility,functionality and illustrativeness. The classification of crafts and trades created as a basis for a librarylecture, which consists of 12 groups combining 47 crafts and trades, as well as 12 of theirhomogeneous subtypes is described. This approach takes into account, primarily, the solution ofmethodological problems, but does not contradict scientific knowledge in this area. First of all,attention is paid to the economic functionality of trades and crafts and their impact on the lives ofpeasants.

Full text

180 УДК 745/746.03(=161.3) https://doi.org/10.5281/zenodo.17098014 Н. М. Карбалевіч Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ КЛАСІФІКАЦЫІ ТРАДЫЦЫЙНЫХ ПРОМЫСЛАЎ І РАМЁСТВАЎ БЕЛАРУСАЎ У КАНТЭКСЦЕ ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ АГРАРНЫХ ВЕДАЎ Анатацыя. У артыкуле разглядаюцца метадалагічныя асаблівасці вывучэння гісторыі аграрных ведаў беларусаў як значнага накірунку дзейнасці спецыялізаванай навуковай бібліятэкі. Промыслы і рамёствы суправаджалі сельскагаспадарчую дзейнасць на працягу ўсёй яе гісторыі. Метадалагічныя асаблівасці класіфікацыі рамёстваў і промыслаў палягаюць у прынцыпах сістэмнасці, даступнасці, функцыянальнасці і ілюстратыўнасці. Апісваецца створаная ў якасці асновы для бібліятэчнай лекцыі класіфікацыя промыслаў і рамёстваў, якая складаецца з 12 груп, якія аб’ядноўваюць 47 рамёстваў і промыслаў, а таксама 12 іх аднастайных падтыпаў. Такі падыход улічвае найперш вырашэнне метадалагічных задач, але не супярэчыць навуковым ведам у гэтай галіне. У першую чаргу ўвага надаецца гаспадарчай функцыянальнасці промыслаў і рамёстваў і іх уплыву на жыццё сялян. Ключавыя словы: бібліятэчная лекцыя, метадалогія, промыслы і рамёствы, класіфікацыя, навуковая бібліятэка, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, бібліятэчная педагогіка, этналогія. Для цытавання. Карбалевіч, Н. М. Метадалагічныя асаблівасці класіфікацыі традыцыйных промыслаў і рамёстваў беларусаў у кантэксце вывучэння гісторыі аграрных ведаў / Н. М. Карбалевіч // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 180–190. Н. Н. Карбалевич Белорусская сельскохозяйственная библиотека им. И.С. Лупиновича Национальной академии наук Беларуси, Минск, Беларусь МЕТОДОЛОГИЧЕСКИЕ ОСОБЕННОСТИ КЛАССИФИКАЦИИ ТРАДИЦИОННЫХ ПРОМЫСЛОВ И РЕМЁСЕЛ БЕЛОРУСОВ В КОНТЕКСТЕ ИЗУЧЕНИЯ ИСТОРИИ АГРАНЫХ ЗНАНИЙ Аннотация. В статье рассматриваются методологические особенности изучения истории аграрных знаний белорусов как значимого направления деятельности специализированной научной библиотеки. Промыслы и ремёсла сопровождали сельскохозяйственную деятельность на протяжении всей её истории. Методологические особенности классификации ремёсел и промыслов заключаются в принципах системности, доступности, функциональности и иллюстративности. Описывается классификация ремёсел и промыслов, созданная в качестве основы для библиотечной лекции, которая состоит из 12 групп, объединяющих 47 ремёсел и промыслов, а также 12 их однородных подтипов. Такой подход учитывает прежде всего решение методологических задач, но не противоречит научным знаниям в данной области. В первую очередь внимание уделяется хозяйственнной функциональности промыслов и ремёсел и их влиянию на жизнь крестьян. 181 Ключевые слова: библиотечная лекция, методология, промыслы и ремёсла, классификация, научная библиотека, Белорусская сельскохозяйственная библиотека, библиотечная педагогика, этнология. Natallia M. Karbalevich I.S. Lupinovich Belarusian Agricultural Library of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, Belarus METHODOLOGICAL FEATURES OF CLASSIFICATION OF TRADITIONAL TRADES AND CRAFTS OF BELARUSIANS IN THE CONTEXT OF STUDYING THE HISTORY OF AGRARIAN KNOWLEDGE Abstract. The article discusses the methodological features of studying the history of agrarian knowledge of Belarusians as a significant area of activity of a specialized scientific library. Trades and crafts accompanied agricultural activity throughout its history. The methodological features of the classification of crafts and trades consist of the principles of systematicity, accessibility, functionality and illustrativeness. The classification of crafts and trades created as a basis for a library lecture, which consists of 12 groups combining 47 crafts and trades, as well as 12 of their homogeneous subtypes is described. This approach takes into account, primarily, the solution of methodological problems, but does not contradict scientific knowledge in this area. First of all, attention is paid to the economic functionality of trades and crafts and their impact on the lives of peasants. Keywords: library lecture, methodology, trades and crafts, classification, scientific library, Belarusian Agricultural Library, library pedagogy, ethnology. For citation. Karbalevich N. M. Methodological features of classification of traditional trades and crafts of Belarusians in the context of studying the history of agrarian knowledge. Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 180–190 (in Belarusian). Навуковыя даследаванні выконваюць шырокі спектр функцый у акадэмічнай і грамадскай прасторах. Адзін з накірункаў – іх выкарыстанне ў якасці асновы для стварэння навучальных і вучэбнаметадычных дапаможнікаў. У кантэксце вывучэння і папулярызацыі гісторыі аграрных ведаў беларусаў у Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на аснове навуковых даследаванняў распрацаваны цыкл бібліятэчных лекцый для школьнікаў і студэнтаў – “Да вытокаў аграрных ведаў беларусаў”. Лекцыі закліканыя дапамагчы навучэнцам засвоіць новыя веды аб гісторыі сельскай гаспадаркі Беларусі, а таксама замацаваць праграмны матэрыял па шэрагу школьных вучэбных прадметаў – гісторыі, беларускай мове, геаграфіі, біялогіі і інш. Чацвёртая лекцыя цыкла прысвечаная тэме “Промыслы і народныя рамёствы ў беларускай традыцыйнай гаспадарцы”. 182 Промыслы і рамёствы суправаджалі сельскагаспадарчую дзейнасць на працягу ўсёй яе гісторыі. Промыслы стваралі аснову спажывецкай гаспадаркі, а пасля зрабіліся істотным дадаткам да вытворчай сельскай гаспадаркі. Без рамёстваў немагчымым з’яўляецца стварэнне эфектыўных прыладаў сельскагаспадарчай працы, перапрацоўка прадуктаў сельскай гаспадаркі, усталяванне побыту селяніна, а таксама рамесная дзейнасць стварае дадатковую сферу для праяўлення творчага духу земляроба. Вывучэнне промыслаў і рамёстваў як часткі матэрыяльнай культуры беларускіх сялян уваходзіць у сферу інтарэсаў этналогіі. Менавіта навуковыя даследаванні ў гэтай галіне навукі сталі асновай напісання дадзенага цыкла лекцый. Для напісання лекцыі “Промыслы і народныя рамёствы ў беларускай традыцыйнай гаспадарцы” неабходным выявілася стварэнне класіфікацыі промыслаў і рамёстваў у метадалагічным кантэксце. Такі падыход мае сваю спецыфіку. Класіфікацыя промыслаў і рамёстваў, распрацаваная адмыслова для лекцыі, не прэтэндуе на навуковую вычарпальнасць і завершанасць, але і не супярэчыць навуковым асновам. Яна была створаная для вырашэння вучэбна-метадалагічных задач: прадэманстраваць тыпалагічную разнастайнасць промыслаў і рамёстваў, стварыць уяўленне аб працоўнай палітры жыцця сялянства, аб варыятыўнасці кваліфікацый сярод гаспадарчых здольнасцяў беларусаў. У якасці мэты вызначаецца фарміраванне ў слухачоў сістэмнага ўяўлення пра традыцыйную гаспадарку і жыццё сялян, сярод асноўных характарыстык – ілюстратыўнасць, даступнасць, цікавасць, не абцяжаранасць нюансамі вузкаспецыялізаваных ведаў для тых слухачоў, якія для гэтага не падрыхтаваныя. Такім чынам, прысутнічае пэўная доля спрашчэння і схематызацыіі ведаў, але не іх скажэння. Прынцыповым застаецца захаванне стандартаў навуковасці, збалансаванае даступнасцю вучэбных матэрыялаў [1, с. 52]. З метадалагічнага пункту гледжання таксама важным было стварыць не проста сістэмную, але цікавую і разнастайную класіфікацыю рамёстваў і промыслаў, каб уздзейнічаць на ўспрыняцце навучэнцаў невядомымі і нязвыклымі для іх ведамі, відамі рамёстваў і промыслаў далёкімі ад сучаснага жыцця [1, с. 24, 52]. 183 На аснове вывучэння навуковай і метадалагічнай літаратуры была вызначаная структура з 12 груп, у якія аб’яднаныя 47 тыпаў промыслаў і рамёстваў, а таксама яшчэ 12 аднародных падтыпаў; часам унутры групы некаторыя сумежныя рамёствы аб’ядноўваліся ў своеасаблівыя сэнсавыя падгрупы. Выкарыстанне абагульняючай навуковай літаратуры [2; 3] дазволіла сістэмна арганізаваць існуючыя навуковыя веды з мэтай найбольш даступнай і эфектыўнай іх трансляцыі. Варта ўзгадаць базавыя азначэнні паняццяў: “рамёствы – гэта вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выкарыстаннем механічных прыладаў і інструментаў, майстэрства ўмелых рук” [2, с. 426], “промыслы – падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і іншыя неземляробчыя заняткі” [2, с. 426] 1 . Распрацаваная з вучэбна-метадычнымі мэтамі класіфікацыя беларускіх народных промыслаў і рамёстваў выглядае наступным чынам. I. Здабыўныя промыслы: 1. Збіральніцтва. 1а. Здабыванне бярозавага і кляновага соку. 2. Паляўніцтва (Паляванне). 3. Рыбалоўства. 3а. Лоўля ракаў. 4. Бортніцтва (пчалярства). II. Дрэваапрацоўчыя рамёствы: 5. Разбярства. 6. Даўбёжнае рамяство. 7. Бондарства. 8. Цяслярства. 8а. Народнае дойлідства. 9. Сталярства. 10. Стальмашаства. 11. Такарнае рамяство. III. Пляценне з розных матэрыялаў: 12. Рагожны промысел. 12а. Выраб (пляценне) рэчаў з бяросты. 13. Саломапляценне. 14. Вяровачнае рамяство (віццё вяровак). 14а. Пляценне канатаў. 15. Сеткавязанне. 16. Пляценне паясоў. IV. Рамёствы па апрацоўцы гліны: 17. Ганчарства. 18. Выраб цэглы (цагельніцтва). V. Металаапрацоўчыя промыслы: 19. Рудніцтва. 20. Кавальства. 21. Медніцтва. VI. Лесахімічныя промыслы: (22–25). Будніцтва. 22. Здабыча жывіцы. 23. Нарыхтоўка і перагонка асмолу. 24. Вытворчасць паташу або паташны промысел. 25. Выпальванне вугалю. 1 Цітоў В. С. Рамёствы і промыслы // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. Мінск, 1989. С. 426–428. 184 VII. Рамёствы па апрацоўцы скуры і футра: 26. Гарбарства. 27. Шавецтва. 28. Кушнерства. 29. Кравецтва. 30. Рымарства. VIII. Рамёствы па вытворчасці іншых асобных матэрыялаў: 31. Гутніцтва. IX. Рамёствы па вырабе тканін і іншых матэрыялаў вопраткі: 32. Ткацтва. 32а. Сукнаробства. 33. Валюшнае рамяство (шапавальства). X. Рамёствы на аснове дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народныя мастацкія промыслы): 34. Вышыванне. 35. Вязанне карункаў. 36. Размалёўка (мастацкі роспіс). 36а. Выраб і размалёўка куфраў. 36б. Маляванкі (стварэнне маляванак). 36в. Пісанкі. 37. Выцінанка. 38. Выраб цацак. XI. Харчовыя промыслы: 39. Пернікарства. (40–41). Прамысловыя промыслы. 40. Млынарства. 41. Вінакурэнне. XII. Адыходныя промыслы (адыходніцтва): 42. Грабарства. (43–44). Рачныя транспартныя промыслы. 43. Бурлацтва (ручны сплаў суднаў). 44. Лесасплаў. 44а. Плытагонства (плытніцтва). 44б. Лесасплаў россыпам (молем). 45. Арцельнае рыбалоўства. 46. Возніцтва. 46а. Чумацтва (чумацкі промысел). 47. Лоўля і дрэсіроўка мядзведзяў (“мядзвежыя пацехі”). Рымскімі лічбамі вызначаныя абагульняючыя групы, арабскім лічбамі – асобныя промыслы і рамёствы, нумарацыя скразная праз усю класіфікацыю. Выкарыстанне літар разам з лічбамі мае наступнае значэнне – так абазначаюцца аднародныя варыяцыі таго ці іншага промысла або рамяства. У дужках прыводзяцца роўназначныя варыятыўныя назвы, якія ўжываюцца як сінанімічныя паралельна ў дачыненні да таго або іншага промысла ці рамяства. Аб’яднанне некалькіх нумароў у дужкі закліканае прадэманстраваць іх больш блізкую сутнасную тоеснасць у межах сваёй класіфікацыйнай групы. Падыход да распрацоўкі класіфікацыі не прэтэндуе на абсалютнае запаўненне кожнай групы ўсімі без выключэння промысламі і рамёствамі, якія ў гэтую групу сэнсава падыходзяць. Базавай з’яўлялася задача найперш праілюстраваць вызначаную групу, але па магчымасці захаваць паўнату і рэпрэзентататыўнасць апісання. Асаблівасці, якія звяртаюць на сябе ўвагу падчас пошуку мэтазгоднага варыянту класіфікацыі і патрабуюць метадалагічнай 185 апрацоўкі: 1) шмат вузкапрофільных назваў рамесных спецыяльнасцяў; 2) сінанімічныя назвы адных і тых промыслаў і рамёстваў або іх падтыпаў; 3) шмат комплексных вытворчасцей, якія патрабуюць працы рамеснікаў розных спецыяльнасцяў, аб’яднаных не функцыямі, а выніковым прадуктам вытворчасці; 4) адметнасці існуючых у навуковай літаратуры падыходаў да класіфікацыі промыслаў і рамёстваў. Напрыклад, у энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (1989 г.) як народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва вызначаюцца і разьба па дрэве, і ганчарства, і ткацтва, і вышыўка, і пляценне, і размалёўка, і кавальства і інш. [2, с. 340] 1 . Але такі падыход не з’яўляецца функцыянальным пры неабходнасці сістэмнага апісання традыцыйнай гаспадаркі і асаблівасцяў працоўнага жыцця беларусаў. Пры неабходнасці раскрыць традыцыйныя промыслы і рамёствы з акцэнтам на гаспадарчы змест класіфікацыя набывае іншы выгляд – у дадзеным выпадку яна павінна дэманстраваць разнастайнасць гаспадаркі, вызначаць групы, аб’яднаныя сферай прымянення, каб наблізіць да разумення жыцця традыцыйнага грамадства, прадэманстраваць функцыянальнасць задавальнення гаспадарчых, побытавых, жыццёвых патрэб сялян, групы вылучаныя па сферах прымянення. У метадалагічным кантэксце ў групу рамёстваў на аснове дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўключаліся толькі тыя рамёствы, якія не маюць яскрава выразнага ўтылітарна-гаспадарчага значэння і ў якіх дамінуе эстэтычны аспект. Напрыклад, вышыванне, размалёўка і г.д. Гэтая група праілюстраваная некалькімі прыкладамі, а не ва ўсёй сваёй разнастайнасці, у ёй прадстаўлена толькі некалькі відаў рамёстваў для азнаямлення, у якіх найбольш ярка ўвасабляецца народная творчасць, мастацкія густы, духоўныя памкненні і нацыянальныя вытворчыя традыцыі. Пры такім падыходзе таксама ўзнікалі складанасці, паколькі вялікая колькасць промыслаў і рамёстваў маюць сінкрэтычны характар і спалучаюць розныя віды дзейнасці. Так, у групу дэкаратыўна-прыкладных рамёстваў і промыслаў быў аднесены выраб і размалёўка куфраў, што было асноўнай крыніцай заробкаў у 1 Сахута Я. М. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. Мінск, 1989. С. 340–341. 186 некалькіх беларускіх вёсках Заходняга Палесся, але гэты занятак спалучаў і выраб функцыянальнай мэблі, і дэкаратыўную яе размалёўку. Такім чынам, неабходнасць стварыць зразумелую класіфікацыю прывяла да таго, што промысел быў аднесены да мастацка-дэкаратыўных, хоць нават са сфармуляванай назвы промыслу – “выраб і размалёўка куфраў” – вынікае больш шырокі функцыянальны яго змест, у тым ліку і як падтыту сталярства, значны складнік таксама мела кавальства. Абагульняючая група пры класіфікацыі вызначаецца па прынцыпе агульнага матэрыялу апрацоўкі, часам тэхналогіі або сферы дзеяння. Калі некаторыя катэгорыі ўнутры групы больш тыпалагічна блізкія адна да адной, гэта акцэнтавалася іх супольнай падназвай або падкатэгорыяй унутры групы. Таксама трэба ўлічваць варыятыўнасць паміж устойлівай кніжнай назвай групы промыслаў ці рамёстваў і традыцыйнай. Напрыклад, некаторыя лесахімічныя промыслы (выраб асмолу, выраб паташу, здабыча жывіцы, выпальванне вугалю) у традыцыйнай культуры называліся “будніцтва”. Для метадалагічнага спрашчэння ў групу “харчовыя промыслы” былі аб’яднаныя дастаткова разнастайныя промыслы паводле зразумелага прынцыпу дачынення да вытворчасці ядомых прадуктаў, але яны могуць моцна адрозніваюцца і маштабам, і лакальнасцю, і фактарам адыходніцтва, і інш. Тут таксама ўводзіцца ўмоўнае паняцце “прамысловыя промыслы” для абазначэння падкатэгорыі ўнутры групы, пад якім маецца на ўвазе ўдзел сялян у створанай кімсьці вытворчасці – землеўласнікам, дзяржавай і г.д., а сам промысел толькі сялянскімі высілкамі немагчымы. Увогуле пры падыходзе да класіфікацыі была ўзятая за аснову пэўная ступень абагульнення: ёсць акцэнт на разнастайнасці, але без залішняй дэталізацыі, якая з метадалагічнага пункту гледжання ўскладняе ўспрыняцце. Надзвычай дэталізаванае ўскладненне ў дадзеным кантэксце залішняе ў поўным аб’ёме, але захаванне некалькіх прыкладаў для падкрэслівання разнастайнасці і вузкапрофільнай спецыфікі ў межах аднаго рамяства выявілася апраўданым. Напрыклад, у межах кавальскай справы можна вылучыць да 25 вузкаспецыялізаваных спецыяльнасцей – кавалі, гваздзільнікі, бляхары, замочнікі, ігольнікі, катляры, лудзільшчыкі, меднікі, нажоўшчыкі, руднікі, разьбяры па метале, слесары, 187 чаканшчыкі, гадзіншчыкі, дымары, гаплічнікі, пабрайцары, клудачнікі, гісеры, канвісары, людвісары, шыхтары і г.д. [4, с. 19– 20], але яны толькі пералічваюцца, бо іх падрабязны разгляд будзе залішне абцяжарваць агульнаадукацыйную лекцыю, якая не нясе вузкаспецыялізаваных ведаў. Таму дэталёва разглядаюцца толькі рудніцтва, кавальства з апісаннем некаторых разнастайных функцый і медніцтва як ілюстрацыя спецыфічнай спецыяльнасці. Існуе таксама спецыфіка ва ўжыванні гістарычных назваў. Так, выробнікі руды, якія плавілі жалезную руду, а таксама і ажыццяўлялі яе апрацоўку на першасным этапе развіцця рамяства, гістарычна называліся як руднікі, так і гутнікі [4, с. 12, 172]. Гутнікамі таксама гістарычна называлі і шкларобаў [4, с. 172; 3, с. 182] 1 . Каб не ўскладняць для слухачоў першае знаёмства з дадзенай тэмай, у межах класіфікацыі гутнікі вызначаюцца як шкларобы, а старажытныя кавалі вызначаюцца толькі як руднікі. Можна заўважыць, што пры прачытанні лекцыі студэнтам філалагічных або гістарычных спецыяльнасцяў на гэтым аспекце можна акцэнтаваць увагу і прывесці ўсе гістарычныя найменні кавалёў-ліцейшчыкаў – руднікі, гутнікі, плакары, дымары і г.д. [4, с. 15]. Сутнасна некаторыя промыслы і рамёствы могуць быць аднесеныя да некалькіх груп адразу. У такім выпадку або рабіўся сітуацыйны выбар на карысць адной групы ў залежнасці ад мэтаў класіфікацыі, або промысел ці рамяство запісваліся ў дзве групы, тады падкрэсліваецца іх варыятыўнасць і спецыфіка далучэння да кожнай з груп. Напрыклад, наступныя промыслы могуць быць аднесеныя да некалькіх груп адразу: нарыхтоўка бярозавага соку – і да здабыўных (у канчатковым варыянце толькі ў гэтай групе), і да харчовых, і нават, паводле некаторай логікі, да лесахімічных; рыбалоўства прыводзіцца адразу ў двух групах як здабыўны і як адыходны промысел, бо гэта адрозныя промыслы паводле сваёй сутнасці, што і тлумачыцца падчас апісання класіфікацыі. 1 Скрыпчанка Т. Гута // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск, 1996. Т. 3: Гімназіі–Кадэнцыя. С. 182. 188 Адзначаецца асаблівасць, звязаная з класіфікацыяй асобнай катэгорыі “народнае дойлідства” – пры падрабязным разглядзе можна меркаваць, што гэта сфера прыкладання цэлага комплексу розных рамёстваў, якія ажыццяўляюцца з мэтай – пабудаваць, адрамантаваць палепшыць жытло чалавека, грамадскія пабудовы і г.д. Але ў дадзенай класіфікацыі народнае дойлідства разглядаецца як адзіная катэгорыя і вылучаецца як падтып цяслярства паводле наступнай логікі. З аднаго боку, народнае дойлідства гэта комплексны камбінаваны промысел з мноствам аперацый, якія, як правіла, выконваліся рознымі майстрамі-ўмельцамі, з іншага боку, большасць аперацый, якія ажыццяўляліся рознымі спецыялістамі без залежнасці ад канкрэтнай сферы прылажэння ў межах народнага дойлідства, маюць змест цяслярскай працы. Такім чынам, дамінуючай рамеснай аперацыяй у народным дойлідстве з’яўляецца цяслярства, у той час як цяслярская праца шырока выкарыстоўвалася і за межамі народнага дойлідства. Можна меркаваць, што з метадалагічнага пункту гледжання такі падыход мае права на існаванне. Варта адзначыць, што гэта не выключэнне і шэраг промыслаў і рамёстваў маюць комплексны характар. Таксама, напрыклад, рымарства – рамяство па вырабе раменнай вупражы. Але выраб вупражы таксама шырокае паняцце, якое патрабуе аперацый па апрацоўцы розных матэрыялаў – акрамя скуры, элементы вупражы маглі вырабляць з пянькі, валокнаў ліпавай кары, у шырокім сэнсе да вупражы належыць дуга для запрэжкі і іншыя элементы з дрэва, што патрабуе ўжо аперацый па дрэваапрацоўцы. Тым не менш у межах дадзенай класіфікацыі рымарства аднесенае да групы рамёстваў па апрацоўцы скуры і футра. Такім чынам, неабходна вытрымліваць баланс паміж даступнасцю і захаваннем дастатковага ўзроўню складанасці, каб навуковыя веды не пераўтвараліся ў пустую схему. Пры агульным прынцыпе, які заключаецца ў тым, што матэрыял у дадзеным кантэксце не павінен быць абцяжараным залішнімі ўдакладненнямі, увага да дэтэталяў ці нюансаў у канкрэтным прыкладзе можа мець пазітыўны эфект успрыняцця ў супрацьвагу [1, с. 159]. Некаторыя складанасці ўзніклі з вызначэннем суадносінаў паняццяў лесасплаў і плытніцтва (плытагонства). Існуюць розначытанні і розныя погляды на гэтае суаднясенне. Часта ў якасці базавага паняцця вылучаюць менавіта паняцце “плытніцтва” “як