D. F. PRYSHCHEPAW: NEW FACTS ABOUT THE BIOGRAPHY OF THE PEOPLE'S COMMISSAR OF AGRICULTURE OF THE BSSR
Abstract
For the first time in historiography, the article introduces into scientific circulationarchival documents relating to the teaching activities of Dzmitry Pryshchepaw, People's Commissarof Agriculture of the BSSR. From 1925 to 1929, he worked as an assistant professor at theDepartment of Agricultural Policy, and then at the Department of Agricultural Policy and StateActivities.
Full text
218 УДК 929Прышчэпаў+94(476)(092) https://doi.org/10.5281/zenodo.17098072 А. В. Бараноўскі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мiнск, Беларусь Д. Ф. ПРЫШЧЭПАЎ: НОВЫЯ ФАКТЫ ДА БІЯГРАФІІ НАРКАМА ЗЕМЛЯРОБСТВА БССР Анатацыя. У артыкуле ўпершыню ў гістарыяграфіі ў навуковы ўжытак уведзены архіўныя дакументы, якія тычацца выкладчыцкай дзейнасці наркама земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпава. З 1925 па 1929 гг. ён працаваў на пасадзе дацэнта на кафедры аграрнай палітыкі, а затым – на кафедры аграрнай палітыкі і дзяржаўных мерапрыемстваў. Ключавыя словы: Д. Ф. Прышчэпаў, наркам земляробства БССР, Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчая адукацыя. Для цытавання. Бараноўскі, А. В. Д. Ф. Прышчэпаў: новыя факты да біяграфіі наркама земляробства БССР / А. В. Бараноўскі // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 218–222. А. В. Барановский Институт истории Национальной академии наук Беларуси, Минск, Беларусь Д. Ф. ПРИЩЕПОВ: НОВЫЕ ФАКТЫ К БИОГРАФИИ НАРКОМА ЗЕМЛЕДЕЛИЯ БССР Аннотация. В статье впервые в историографии в научный оборот введены архивные документы, относящиеся к преподавательской деятельности наркома земледелия БССР Д. Ф. Прищепова. С 1925 по 1929 гг. он работал в должности доцента на кафедре аграрной политики, а затем – на кафедре аграрной политики и государственных мероприятий. Ключевые слова: Д. Ф. Прищепов, нарком земледелия БССР, Белорусская государственная сельскохозяйственная академия, сельскохозяйственное образование. Aliaksandr V. Baranouski The Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, Belarus D. F. PRYSHCHEPAW: NEW FACTS ABOUT THE BIOGRAPHY OF THE PEOPLE'S COMMISSAR OF AGRICULTURE OF THE BSSR Abstract. For the first time in historiography, the article introduces into scientific circulation archival documents relating to the teaching activities of Dzmitry Pryshchepaw, People's Commissar of Agriculture of the BSSR. From 1925 to 1929, he worked as an assistant professor at the Department of Agricultural Policy, and then at the Department of Agricultural Policy and State Activities. Keywords: D. F. Pryshchepaw, People's Commissar of Agriculture of the BSSR, Belarusian State Agricultural Academy, agricultural education.
219 For citation. Baranouski A. V. D. F. Pryshchepaw: new facts about the biography of the people's commissar of agriculture of the BSSR. Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 218–222 (in Belarusian). У 2023 г. пабачыла свет манаграфія, у якой адлюстраваны старонкі жыцця дзяржаўнага і грамадскага дзеяча БССР Д. Ф. Прышчэпава. Асобныя падраздзелы гэтай працы прысвечаны асобе Дзмітрыя Прышчэпава як арганізатара айчыннай сельскагаспадарчай і лясной навукі, пра выкладчыцкую дзейнасць наркама земляробства БССР у даследаванні не згадваецца [1]. Не піша пра гэта і Ігар Акшэўскі, аўтар аповесці, прысвечанай Д. Ф. Прышчэпаву, якая была выдадзена ў 1991 г. [2]. Да гэтага часу пра выкладчыцкую дзейнасць наркама землярбства не было вядома. Усё змянілася пасля выяўлення ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці асабістай справы «доцента по аграрной политике Прищепова Дмитрия Филимоновича» на 15 аркушах 1 . Гэта архіўная справа захоўваецца ў фондзе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Справа была пачата 10 кастрычніка 1925 г., а завершана 28 чэрвеня 1927 г. [3]. У дадзеным артыкуле ўпершыню ў гістарыяграфіі ў навуковы ўжытак уведзены архіўныя дакументы адносна выкладчыцкай дзейнасці наркама земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпава. 15 кастрычніка 1925 г. на імя наркама земляробства быў накіраваны ліст за подпісамі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі Мікалая Козырава і кіраўніка спраў акадэміі Бялільнікава. Д. Ф. Прышчэпаў быў праінфармаваны аб прыняцці 10 кастрычніка 1925 г. пастановы кіраўніцтва (рэктарат) акадэміі аб залічэнні яго на пасаду «дацэнта па аграрнай палітыцы». У сувязі з гэтым рэктарат цікавіўся, у які час наркам земляробства будзе чытаць свой курс. Паводле вучэбнага плана на гэтую дысцыпліну мелася дзве гадавыя гадзіны на «грунтоўных факультэтах» і чатыры трыместравыя гадзіны на эканамічнай секцыі. Акрамя гэтага, Д. Ф. Прышчэпаву было 1 Аўтар выказвае ўдзячнасць вядучаму архівісту Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці Аляксандру Петухову за дапамогу ў выяўленні архіўных дакументаў.
220 прапанавана чытанне лекцыі па дысцыпліне «Арганізацыя зямельнага кіраўніцтва» на землебудаўнічым факультэце ў памеры гадавой гадзіны. У канцы ліста рэктарат прасіў даслаць праграму будучых курсаў [3, арк. 2]. Азнаёміўшыся з вышэй згаданым лістом, наркам земляробства накіраваў рэктарат заяву. Яе змест выклікаў бы здзіўленне, калі б яна была напісана іншым чалавекам. Змест заявы быў цалкам уласцівы асобе Д. Ф. Прышчэпава. Таму прывядзём яе цалкам: «Мною получено странное отношение о том, что я избран Правлением Академии на должность приват-доцента по “земельной политике”. Относясь слишком серьезно ко всяким ученым званиям (профессора, приват-доцента), которые даются за определённый научный стаж и подготовку, я такое постановление по отношению к себе, в какой бы форме мне это звание не приклеивали, считаю простым недоразумением, или насмешкой. Вся моя научная подготовка заключается в том, что я когда-то выдержал экстерном экзамен на звание сельского учителя. Работа по самообразованию несколько пополнила мой багаж, но не до таких размеров, чтобы я мог замещать приват-доцента. Поэтому настоятельно прошу пересмотреть свое постановление и, если необходимо будет моя работа, то разрешите мне принимать участие как докладчику по “земельной политике”. Это создаст правильное отношение ко мне студентов и при том для меня самого будет ясно то положение, которое я буду занимать, как работник Академии» [3, арк. 3]. На заяве Д. Ф. Прышчэпава рэктар акадэміі 11 лістапада 1925 г. пакінуў наступны запіс: «Сообщить, что доцентура нами не понимается как научная степень, а определяет собою исключительно штатную единицу. На расписании занятий и объявлении о начале занятий будет кратко сообщено “тов. Прищепов начинает свои занятия тогда-то” без указания доцентуры» [3, арк. 3]. Запіс прафесара Козырава быў перанесены на бланк акадэміі і 14 лістапада 1925 г. накіраваны наркаму земляробства [3, арк. 4]. Як на гэты дакумент адрэагаваў Д. Ф. Прышчэпаў невядома, але, што станоўча, няма сумневу. На яго імя 23 снежня быў дасланы ліст, у якім прарэктар акадэміі прасіў паведаміць, калі падчас вясенняй
221 сесіі наркам земляробства зможа прачытаць свой курс па аграрнай палітыцы [3, арк. 5]. У тэлеграме на адрас акадэміі Д. Ф. Прышчэпаў паведамляў, што з 3 сакавіка 1926 г. пачне чытаць свае лекцыі [3, арк. 8]. У адпаведнасці з выпіскай да пратакола пасяджэння кіраўніцтва акадэміі ад 29 снежня 1925 г. за № 25 Д. Ф. Прышчэпаў быў залічаны пазаштатным навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі [3, арк. 7адв.]. Такім чынам, акадэмія атрымала ў якасці выкладчыка самога наркама земляробства рэспублікі, чалавека, які вызначаў і праводзіў аграрную палітыку ў краіне. Аддаленасць акадэміі ад сталіцы БССР, а таксама высокая пасада Д. Ф. Прышчэпава ўплывалі на вучэбны працэс. Так, 16 лютага 1926 г. наркам земляробства прасіў перанесці заняткі на другую палову красавіка, паколькі раней быў заняты падрыхтоўкай і абаронай пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, а зараз заняты вясновай сяўбой [3, арк. 10]. Пазней, 2 красавіка 1926 г., рэктарат цікавіўся ў свайго выкладчыка, ці прыедзе ён 15 красавіка і падкрэсліваў, што зрываюцца заняткі [3, арк. 11]. 11 мая 1926 г. Д. Ф. Прышчэпаў прасіў кіраўніцтва акадэміі дазволіць Вашчыла-Вірыну замест яго прыняць залікі ў студэнтаў, паколькі наркаму земляробства трэба было тэрмінова выехаць у Мінск. Ён даваў наступную характарыстыку свайго калегі па выкладчыцкай дзейнасці: «разам са мною апрацоўваў матэрыялы, мае вышэйшую адукацыю, як скончыўшы Маскоўскі межавы інстытут [3, арк. 9]. Прасіў наркам земляробства падмяніць яго Вашчыла-Вірыным і ў красавіку 1927 г. [3, арк. 12]. Апошнім дакументам, што захоўваецца ў асабістай справе дацэнта Прышчэпава, з’яўляецца яго асабістая карта. Паводле яе, Д. Ф. Прышчэпаў з кастрычніка 1925 па кастрычнік 1927 г. працаваў на пасадзе дацэнта на кафедры аграрнай палітыкі, а з кастрычніка 1927 г. і да свайго звальнення – на кафедры аграрнай палітыкі і дзяржаўных мерапрыемстваў. На гэтай жа картцы, у канцы, іншай рукой было напісана «выбыў механічна ў 1929 г.» [3, арк. 15адв.]. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь намі быў выяўлены дакумент, які пацвярджае запіс 1929 г. Так, у адпаведнасці з рашэннем сакратарыята ЦК КП(б)Б ад 8 красавіка 1929 г. Д. Ф. Прышчэпаў быў вызвалены ад выкладання ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі [4, арк. 39]. На момант
222 прыняцця дадзенага рашэння ён ужо быў пазбаўлены пасады наркама земляробства БССР. Такім чынам, Д. Ф. Прышчэпаў на працягу 1925–1929 гг. выкладаў аграрную палітыку і арганізацыю зямельнага кіраўніцтва ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Дацэнт Прышчэпаў працаваў на кафедры аграрнай палітыкі, а затым – аграрнай палітыкі і дзяржаўных мерапрыемстваў. Спіс выкарыстаных крыніц: 1. Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця / А. В. Бараноўскі. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 291 с. 2. Акшевский, И. Он любил эту землю : повесть о наркоме, неправедно осужденном, сосланном и, вероятно, расстрелянном, не получившем после своей смерти пяди родной земли на могилу / И. Акшевский. – Минск : Беларусь, 1991. – 125 с. 3. Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. – Ф. 536. Воп. 2. Спр. 312а. 4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 4334. References: 1. Baranouski A. V. Dzmitry Pryshchepaw: pages of life. Minsk, Belaruskaya navuka Publ., 2023. 291 p. (in Belarusian). 2. Akshevskii I. He loved this land: a story about a people's commissar, unjustly convicted, exiled and, probably, shot, who did not receive a single inch of his native land for his grave after his death. Minsk, Belarus' Publ., 1991. 125 p. (in Russian). 3. The State Archives of Mogilev Region, coll. 536, aids 2, fol. 312a. (in Belarusian). 4. The National Archives of the Republic of Belarus, coll. 4p, aids 1, fol. 4334. (in Belarusian). Дата паступлення артыкула 05.05.2025 Received 05.05.2025