BIBLIOGRAPHIC PUBLICATIONS OF THE NATIONAL LIBRARY OF BELARUS OF THE POST-WAR PERIOD AS A MEANS OF POPULARIZATION OF AGRICULTURAL KNOWLEDGE
Abstract
The article examines the bibliographic aids published by the National Library ofBelarus in 1948–1960 and their role in the popularization of agricultural knowledge in the post-warperiod.
Full text
277 УДК 027.54:025.12:016:[631+001.92](476-25)(091) https://doi.org/10.5281/zenodo.17098162 Н. В. Струц Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, Беларусь БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ВЫДАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ ЯК СРОДАК ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ВЕДАЎ Анатацыя. У артыкуле разглядаюцца бібліяграфічныя выданні, апубликаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі за 1948–1960 гг., і іх роля ў папулярызацыі сельскагаспадарчых ведаў у пасляваенны перыяд. Ключавыя словы: бібліяграфічныя дапаможнікі, бібліяграфічная інфармацыя, сельскагаспадарчыя веды, сельская гаспадарка, папулярызацыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пасляваенны перыяд. Для цытавання. Струц, Н. В. Бібліяграфічныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасляваеннага перыяду як сродак папулярызацыі сельскагаспадарчых ведаў / Н. В. Струц // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 277–282. Н. В. Струц Национальная библиотека Беларуси, Минск, Беларусь БИБЛИОГРАФИЧЕСКИЕ ИЗДАНИЯ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ ПОСЛЕВОЕННОГО ПЕРИОДА КАК СРЕДСТВО ПОПУЛЯРИЗАЦИИ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННЫХ ЗНАНИЙ Аннотация. В статье рассматриваются библиографические издания, опубликованные Национальной библиотекой Беларуси в 1948–1960 гг., и их роль в популяризации сельскохозяйственных знаний в послевоенный период. Ключевые слова: библиографические пособия, библиографическая информация, сельскохозяйственные знания, сельское хозяйство, популяризация, Национальная библиотека Беларуси, послевоенный период. Natallia V. Struts The National Library of Belarus, Minsk, Belarus BIBLIOGRAPHIC PUBLICATIONS OF THE NATIONAL LIBRARY OF BELARUS OF THE POST-WAR PERIOD AS A MEANS OF POPULARIZATION OF AGRICULTURAL KNOWLEDGE Abstract. The article examines the bibliographic aids published by the National Library of Belarus in 1948–1960 and their role in the popularization of agricultural knowledge in the post-war period. Keywords: bibliographic aids, bibliographic information, agricultural knowledge, agriculture, popularization, National Library of Belarus, post-war period.
278 For citation. Struts N. V. Bibliographic publications of the National Library of Belarus of the post-war period as a means of popularization of agricultural knowledge. Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 277–282 (in Вelarusian). Сельская гаспадарка Беларусі займае важнае месца ў эканамічным развіцці рэспублікі. Забяспечваючы харчовую бяспеку краіны і экспартны патэнцыял, яна спрыяе яе ўстойліваму развіццю. Вялікая Айчынная вайна нанесла значны ўрон матэрыяльным і культурным каштоўнасцям краіны. Разбураныя прадпрыемствы, сельская гаспадарка чакалі пасляваеннага аднаўлення. Іх уздым да даваеннага ўзроўню і далейшае развіццё было прадугледжана пяцігадовым планам аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946–1950-я гг. Сярод пастаўленых задач значылася «поўнае аднаўленне сельскай гаспадаркі і значнае перавышэнне аб’ёму сельскагаспадарчай вытворчасці на падставе агульнага павышэння культуры земляробства і шырокага скарыстання дасягненняў перадавой агранамічнай навукі» [1, с. 7]. Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, папулярызацыя неабходных ведаў сярод працоўных калгасаў павінна было спрыяць аднаўленню і развіццю народнай гаспадаркі У гэтым годзе адзначаецца 80 гадоў Вялікай Перамогі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. НАН Беларусі ў гады ваеннага ліхалецця ўносіла свой пасільны ўклад у перамогу над ворагам. Пра гэта сведчаць даклады прэзідэнта НАН Беларусі акадэміка К.В. Горава [2, с. 16–18,21], народнага паэта Беларусі Я. Коласа [3, с. 12,16,18] на сакавіцкай сесіі навуковай установы ў Казані 1942 г. Тэматыка і планы навукова-даследчай работы беларускіх вучоных у большасці падпарадкоўваліся задачам фронта і ўмацаванню тыла. Перш за ўсё яны былі накіраваны на павелічэнне сыравінных рэсурсаў, удасканаленне тэхналагічных працэсаў у вытворчасці, павелічэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і г. д. Важнымі аспектамі развіцця аграрнай навукі ваеннага часу былі прымяненне ўгнаенняў у сельскай гаспадарцы, агратэхніка цукровых буракоў ва ўмовах Узбекістана, канструяванне сельскагаспадарчых машын, вырошчванне кок-сагысу і інш.
279 Асаблівая ўвага ў першыя пасляваенныя гады надзялялася арганізацыі і аднаўленню разбуранай сельскай гаспадаркі. Да рэалізацыі гэтых важных задач далучаліся культурныя ўстановы рэспублікі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (раней – Дзяржаўная бібліятэкі імя У .І. Леніна), нягледзячы на цяжкасці пасляваеннага перыяду, становіцца даведачна-бібліяграфічным цэнтрам краіны, а рэкамендацыйная (папулярная) бібліяграфія – важным напрамкам бібліяграфічнай работы. Бібліятэкай з 1947 г. выдаваліся невялікія па аб’ёму рэкамендацыйныя бібліяграфічныя спісы літаратуры па актуальным грамадска-палітычным тэмам таго часу, сярод якіх значылася сельская гаспадарка [3, с. 62]. У 1948 г. былі падрыхтаваны два рэкамендацыйныя бібліяграфічныя спісы літаратуры, прысвечаныя 30-ці годдзю Беларускай савецкай сацыялістычный рэспублікі. У іх невялікі па аб’ёму раздзел «Развіццё сельскай гаспадаркі» (33 і 34 выдання) змяшчаў кнігі, актуальныя часопісныя і газетныя артыкулы па тэме. У тым жа годзе выйшаў «Рэкамендацыйны спіс літаратуры да чацвёртай гадавіны вызвалення Беларускай ССР ад нямецкафашысцкіх захопнікаў». У раздзеле «Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусскай ССР пасля Вялікай Айчыннай вайны» змяшчаліся заканадаўчыя дакументы пра аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі, бюджэт рэспублікі на 1948 г., прысваенне звання Героя сацыялістычнай працы і ўзнагароджванне перадавікоў сельскай гаспадаркі Беларусі. Пэўны ўплыў на бібліяграфічную работу аказалі пастановы дзяржаўных органаў кіравання і партыйныя дырэктывы, сярод якіх Камітэт па справам культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР і ЦК КП(б) Б. Забеспясчэнню бібліятэк рэспублікі бібліяграфічнымі матэрыяламі і распрацоўцы каталога асноўнай літаратуры для камплектавання публічных бібліятэк асаблівая ўвага надавалася ў пастанове ЦК КП(б)Б 1951 «Об улучшении работы сельских и колхозных библиотек». Вынікам яе рэалізацыі стаў паказальнік літаратуры «Калгасная бібліятэка». Сельская гаспадарка была прадстаўлена раздзеламі «Народная гаспадарка СССР», «Калгаснае будаўніцтва і сельская гаспадарка».
280 Тэматыка бібліяграфічных спісаў паступова пашыралася. Пачалі з’яўляцца новыя актуальныя выданні ў серыі “У дапамогу работнікам сельскай гаспадаркі”, якія Бібліятэка выдавала з 1951 г. Усяго выйшла за першы год выдання 7 выпускаў: «Што чытаць па арганізацыйнагаспадарчаму ўмацаванню калгасаў», «Правядзенне веснавой сяўбы на высокім агратэхнічным узроўні – важнейшая народнагаспадарчая задача», «Па-бальшавіцку правесці ўборку ўраджаю і нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў», «Угнаенне – важнейшы сродак павышэння ўраджайнасці», «Кармавая база і кармленне сельскагаспадарчых жывёл» «Асенняя апрацоўка глебы і агратэхніка азімых культур», «Выкарыстанне торфу ў сельскай гаспадарцы». У галіне сельскай гаспадаркі галоўнай задачай заставалася павышэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, павелічэнне пагалоўя жывелы, паляпшэнне работы саўгасаў і МТС на аснове ўкаранення перадавой тэхнікі агракультуры. З 1952 г. у вышэй названай серыі пачалі з’яўляцца анатаваныя спісы літаратуры: «Агратэхніка кок-сагызу», «За высокі ўраджай бульбы», «Мелиорации – важнейшее средство расширения посевных площадей», «Лен – богатство колхозов» і інш. Усе яны былі выдадзеныя Бібліятэкай у сааўтарстве з Камітэтам па справам культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР. Творы мастацкай літаратуры імкнуліся таксама раскрыць паўсядзённае жыццё працаўнікоў калгаса. Героем іх становіцца чалавек працы. Спіс літаратуры «Калгасная вёска ў мастацкай літаратуры» (1953) адлюстроўваў лепшыя творы мастацкай літаратуры аўтараў – прадстаўнікоў розных рэспублік СССР. Асаблівасцю бібліяграфічных выданняў 1953 г. былі выпускі планаў «У дапамогу чытачу сельскай бібліятэкі», якія змяшчалі па 10 планаў чытання на грамадска-палітычныя, прыродазнаўчанавуковыя і сельскагаспадарчыя тэмы. Асноўнай мэтай іх было прыцягнуць увагу чытача да першапачатковага знаёмства з імі, дапамагчы выпрацаваць навыкі самастойнага чытання. Станоўчым момантам бібліяграфічнай работы 1954 г. стала супрацоўніцтва Бібліятэкі з Міністэрствамі культуры БССР і Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР. З галоўным упраўленнем культурна-асветных устаноў Міністэрства культуры БССР выдаваўся штомесячны рэкамендацыйны спісак для камплектавання раённых, сельскіх і калгасных бібліятэк «Новые книги», з упраўленнем прапаганды і навукі Міністэрства сельскай гаспадаркі
281 БССР – «Библиотечка заведующего животноводческой фермой», «Библиотечка овощеводческой бригады» і інш. У наступныя гады працягвалася бібліяграфічная работа па складанні рэкамендацыйных спісаў і аглядаў літаратуры па актуальных пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі ў выданнях серый «У дапамогу работнікам сельскай гаспадаркі» і «Прыродныя багацці і эканоміка БССР». Не на пастаяннай аснове для камплектавання сельскіх бібліятэк складаліся рэкамендацыйныя спісы літаратуры – «Што чытаць трактарысту-машыністу» (1958). Пэўная ўвага надавалася краязнаўчаму аспекту ў некаторых бібліяграфічных выданнях такіх як «Перадавы вопыт у сельскай гаспадарцы Беларускай ССР» (1958). Важнай функцыяй Бібліятэкі з’яўляецца метадычная дапамога публічным бібліятэкам Беларусі. Не шматлікую групу выданняў 1950-х гг. cкладалі матэрыялы, якія разам з бібліяграфічнымі змяшчалі метадычныя ці інструктыўна-метадычныя пісьмы. Большасць іх адлюстроўвала рашэнні Пленумаў ЦК КПСС і КПБ тыпу «Прапаганда чэрвеньскага Пленуа ЦК КПСС і XV Пленума ЦК КП Беларусі ў масавых бібліятэках БССР» (1959). Сярод іншых – «Каталог раённай і сельскай бібліятэкі» (Аддзел 63. Сельская гаспадарка) (1959). Падрыхтавана было звыш 60-ці бібліяграфічных дапаможнікаў супрацоўнікамі даведачна-бібліяграфічнага аддзела, а з 1950 г. – навукова-бібліяграфічнага аддзела (зараз навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі), які працягвае гэтую дзейнасць і цяпер. Метадычныя матэрыялы рыхтаваліся кабінетам бібліятэказнаўства (зараз навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства). Складальнікамі былі: Н. В. Каляда [6], А. М. Дукор, А. П. Дземчанкава, М. І. Масенжнік, А. Г. Меламед, З. У. Дзяканава [7], А. Р. Пятровіч і інш. Рэдактарамі: Р. М. Казуноў, Н. В. Каляда, Н. М. Калоска і інш. Бібліятэка і сёння працягвае падтрымліваць традыцыі сваіх папярэднікаў: выконваць асветніцкую і папулярызатарскую функцыі. У ствараемых інфармацыйных рэурсах выданні сельскагаспадарчай тэматыкі прадстаўлены ў «Новых кнігах: па старонках беларускага друку», базе даных «Беларусь: ад мінулага да сучаснага», ЭІР «Нацыянальная бібліяграфія Беларусі», звесткі пра вучоных-аграрыяў, сельскагаспадарчыя ўстановы – у анлайнэнцыклапедыі «Беларусь: у асобах і падзеях», «Ученые Беларуси».
282 Сучаснае інфармацыйнае асяроддзе і лічбавая прастора змяняе форму прадстаўлення бібліяграфічнай інфармацыі, а змястоўны кантэнт застаецца нязменным. Спіс выкарыстаных крыніц: 1. Чорны, І. Л. Пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946 – 1950 гг. : (дакл. на VIII сес. Вярхоўн. Савета БССР) / І. Л. Чорны. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, Рэд. паліт. літ., 1946. – 43 c. 2. Горев, К. В. О плане научно-исследовательской работы Академии наук Беларуси БССР в 1942 году : (докл. Президента Акад. наук БССР акад. К. В. Горева) / К. В. Горев // Материалы мартовской сессии Академии наук Белорусской советской социалистической республики (12–13 марта 1942 г.), г. Казань / Акад. наук БССР. – Казань, 1942. – С. 15–22. 3. Колос, Я. О работе Академии наук Белоруссии за период от 1 января 1941 года по 1 января 1942 года : (докл. нар. поэта Белорус. ССР акад. Я. Коласа) / Я. Колос // Материалы мартовской сессии Академии наук Белорусской советской социалистической республики (12– 13 марта 1942 г.), г. Казань / Акад. наук БССР. – Казань, 1942. – С. 6–14. 4. Симановский, И. Б. Белорусская советская библиография / И. Б. Симановский ; [ред.: В. С. Григорьев, А. П. Демченкова]. – Минск, 1965. – Ч. 1. – 191 с. 5. Нина Варфоломеевна Коляда (1903–1983) // Национальная библиотека Беларуси. – URL: https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnyeresursy/resursy-natsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnyeproekty-biblioteki/virtual/izvestnye-imena/common/434122/ (дата обращения: 19.06.2025). 6. Зоя Владимировна Дьяконова (1912–1996) // Национальная библиотека Беларуси. – URL: https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnyeresursy/resursy-natsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnyeproekty-biblioteki/virtual/izvestnye-imena/common/416083/ (дата обращения: 19.06.2025). References: 1. Chorny I. L. Five-year plan for the restoration and development of the national economy of the Byelorussian SSR for 1946-1950: (report to the VIII session of the Supreme Soviet of the BSSR). Minsk, State Publishing House of the BSSR, Editorial Office of Political Literature, 1946. 43 p. (in Belarusian). 2. Gorev K. V. On the plan of research work of the Academy of Sciences of Belarus of the BSSR in 1942: (report of the President of the BSSR Academy of Sciences, academician K. V. Gorev). Materials of the March session of the Academy of Sciences of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (March 12–13, 1942), Kazan. Kazan, 1942, pp. 15–22 (in Russian). 3. Kolos Ya. On the work of the Academy of Sciences of Byelorussia for the period from 1 January 1941 to 1 January 1942: (report by the people's poet of the Byelorussian SSR, academician Ya. Kolas). Materials of the March session of the Academy of Sciences of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (March 12–13, 1942), Kazan. Kazan, 1942, pp. 6–14 (in Russian). 4. Simanovskii I. B. Byelorussian soviet bibliography. Minsk, 1965, pt 1. 191 p. (in Russian). 5. Nina Varfolomeevna Kolyada (1903–1983). National Library of Belarus. Available at: https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnye-resursy/resursynatsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnye-proektybiblioteki/virtual/izvestnye-imena/common/434122/ (accessed 19.06.2025) (in Russian). 6. Zoya Vladimirovna Dyakonova (1912–1996). National Library of Belarus. Available at: https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnye-resursy/resursynatsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnye-proektybiblioteki/virtual/izvestnye-imena/common/416083/ (accessed 19.06.2025) (in Russian). Дата паступлення артыкула 15.07.2025 Received 15.07.2025